Моисей Наппельбаум - величайший фотограф ХХ века

Майстар партрэта

Калі ў 1918 годзе бальшавікам спатрэбілася прэзентаваць свету выяву кіраўніка савецкай Расіі, то першы мастацкі фотапартрэт Леніна быў замоўлены Майсею Напельбауму. І толькі адзін гэты факт сведчыць пра велічыню нашага земляка.


Напельбаум нарадзіўся ў Мінску, тут адкрыў сваю першую партрэтную студыю. У пошуках ведаў і вопыту вандраваў па ўсім свеце: Смаленск, Масква, Адэса, Вільня, Варшава, затым Нью-Ёрк, Пітсбург і гэтак далей. Ён увайшоў у гісторыю сусветнай фатаграфіі як майстар мастацкага і псіхалагічнага партрэта, фатограф савецкай культурнай і палітычнай эліты.  

Арыгіналы фотапартрэтаў гэтых і іншых знакавых дзеячаў культуры, навукі і палітыкі XX стагоддзя ўпершыню экспануюцца на радзіме аўтара. Выстава «Майсей Напельбаум. Партрэт эпохі» адкрылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным гістарычным музеі. Да 15 кастрычніка ў жыхароў і гасцей Мінска ёсць магчымасць не толькі паглядзець на работы партрэтыста, але і пазнаёміцца з асабістымі дакументамі Напельбаума з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея і Нацыянальнага гістарычнага архіва. Таксама можна ўбачыць камеру, на якую Напельбаум зняў у 1918 годзе вядомы партрэт Леніна. Унікальны экспанат прадстаўлены маскоўскім культурным праектам «Русс Пресс Фото».

Выстава прымеркавана да 150-годдзя майстра. У межах праекта запланаваны шэраг адукацыйных лекцый ад вядучых мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў пра культурную спадчыну Беларусі і гісторыю беларускай фатаграфіі.

Сярод работ Майсея Напельбаума — партрэты Ганны Ахматавай, Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна, Усевалада Меерхольда, Максіма Горкага, Аляксея Талстога, Дзмітрыя Шастаковіча, Барыса Пастэрнака, Анатоля Луначарскага, Галіны Уланавай…

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter