Майскі вальс

На Міншчыне пачынаецца абласны фестываль духавой музыкі

На Міншчыне пачынаецца абласны фестываль духавой музыкі

Праграма мерапрыемства разлiчана на тры дні і ўключае такія гарады, як Клецк, Нясвіж, Стоўбцы. Акрамя беларускіх артыстаў удзельнічаць у ім будуць госці з Расіі, Украіны, Польшчы і Латвіі.

Зыходным пунктам свята стане Нясвіж, дзе ў гарадскім парку а 17-й гадзіне адбудзецца канцэрт «Вітанні слаўнаму Нясвіжу!». Радаваць гараджан у гэты вечар будуць украінскія госці — дзявочы народны духавы аркестр «Раксалана». У гэту ж пятніцу роўна праз гадзіну, але ўжо ў Клецку на плошчы Маякоўскага загучыць музыка ў выкананні духавога аркестра Латвійскага ўніверсітэта. Стоўбцы ж прымуць свята ў 19.00. Тут у раённым цэнтры культуры запланавана выступленне народнага калектыву духавога аркестра Істрынскага Дома культуры імя Алексюка Маскоўскай вобласці «Спявай, труба, над Коласаўскім краем!».

На наступны дзень — 25 мая — на Ратушнай плошчы ў Нясвіжы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю. У праграме — святочны гала-канцэрт зводнага духавога аркестра Мінскай вобласці і ансамбляў мажарэтак.

Заключным акордам трохдзённага свята стане канцэрт духавога аркестра Лобезскага Дома культуры (Польшча), які пачнецца ў Стоўбцах а 12-й гадзіне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter