Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У беларусаў Тальяці пачатак мая — актыўная пара

Маёўка з “Купалінкай”

З маёўкі ў Музейным комплексе “Наследие” пачаліся гарачыя дзянькі для сяброў тальяцінскай беларускай суполкі “Нёман”, яе гуртоў “Купалінка” ды “Зорачкі”. А музейны комплекс, нагадаю, створаны на базе дома Старыкава: ён быў першым перавезены з зоны затаплення ў маі 1953-га, калі будавалася Жыгулёўская ГЭС. Дарэчы, нашчадкі гаспадара дома Старыкава цяпер жывуць у Беларусі.

Ансамбль “Купалінка” выступае ў Музейным комплексе “Наследие” 


На адкрытай пляцоўцы нашы гурты выступілі ў абноўленым складзе, з новым рэпертуарам. Алёна Нарышава выканала песню “Сэрца зямлі маёй”, я спявала “Чаму ж мне ня пець”, Дар’я Папова разам з ансамблем — песню “Падружанькi”. Гледачоў было больш за 120, нас цёпла прымалі. Мы ж іх запрашалі й на нашы канцэрты, што прайшлі ў горадзе 6 і 9 мая.

Людміла Дзёміна, г. Тальяці

Голас Радзімы № 17 (3569), пятніца, 11 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter