Матчына слова

21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы

Мiжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе, з 2000-га ён шырока адзначаецца сусветнай грамадскасцю з мэтай захавання i развiцця знiкаючых моў, абароны моўнай разнастайнасцi, якая з’яўляецца велiзарным здабыткам духоўнай спадчыны чалавецтва.

Напярэдаднi Мiжнароднага дня роднай мовы ў Грамадскiм прэс-цэнтры адбылося пася­джэнне круглага стала, дзе гаворка iшла пра сённяшнi стан развiцця i iснавання беларускай мовы. Як адзначыў адзiн з яе ўдзельнiкаў дырэктар Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Я. Коласа i Я. Купалы НАН Беларусi Аляксандр Лукашанец, з вялiкай колькасцi моў свету толькi каля 400 з’яўляюцца высокаразвiтымi лiтаратурнымi пiсьмовымi i беларуская ўва­ходзiць у першую iх сотню па колькасцi носьбiтаў, што сведчыць пра яе месца не толькi ў славянскай прасторы, але i на лiнгвiстычнай карце Еўропы i свету. Нягледзячы на скла­данасцi з абмежаваным выкарыстаннем у многiх афi­цыйных сферах ужытку, беларуская мова сёння выяўляе высокую ступень сваёй жыц­цёвасцi i нават у пэўнай ступенi павышае сваю запатрабаванасць, як, напрыклад, у iнтэр­нэт-камунiкацыях i канфесiйнай сферы.

Разам з тым, на думку Аляксандра Лукашанца, Мiжна­родны дзень роднай мовы — нагода звярнуць увагу на асаблiвасцi функцыянавання беларускай мовы ў сучасным беларускiм грамадстве, павышэнне яе прэстыжу, пашырэнне выкарыстання як рэальнага сродку зносiн.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter