Два часа на все процедуры: как работает принцип «одного окна» в пункте таможенного оформления «Великий камень»

Матай сабе на груз

Сучаснае сервернае абсталяванне, надзвычай аператыўныя камп’ютары, зручная інфраструктура, кваліфікаваныя служачыя — усё гэта пра ПМА «Вялікі камень», які размясціўся на тэрыторыі аднайменнага Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка для абслугоўвання яго патрэб. Зараз тут паспяхова рэалізуецца прынцып «аднаго акна». Карэспандэнт «Р» даведалася, як ён працуе і якія перавагі гэта дае суб’ектам гаспадарання.

На мытным складзе тавары, для якіх заяўлена адпаведная працэдура, могуць захоўвацца да трох гадоў.

Сем дзён на тыдзень

Да ПМА «Вялікі камень» кожны раз пад’язджаеш, як упершыню — усё навокал імкліва змяняецца. Растуць прамысловыя будынкі, пабудаваны магазін і кафэ, жылы дом і нават з’явілася прасека ў тым месцы, дзе пройдзе чыгунка, якая зараз знаходзіцца на стадыі праектавання. Усе тавары і абсталяванне, якія дастаўляюць сюды з-за мяжы, праходзяць мытнае афармленне на месцы. Не адмовяць у абслугоўванні і тым суб’ектам гаспадарання, якія не маюць дачынення да індустрыяльнага парка, а таксама фізічным асобам, якім трэба, скажам, аформіць утылізацыйны збор або экспрэс-грузы. Нездарма эфектыўнасць працы мытнікаў ПМА «Вялікі камень» па выніках работы за мінулы год стала найвышэйшай у краіне. А працы толькі прыбаўляецца: яшчэ не ўсе рэзідэнты парка адкрылі вытворчасць, многія пакуль што толькі заво-зяць абсталяванне, якое, зрэшты, таксама патрабуе мытнага афармлення.

— Нарошчванне аб’ёмаў ідзе пастаянна, — пацвярджае Аляксандр Несцераў, начальнік аддзела мытных аперацый і кантролю № 4 Мінскай рэгіянальнай мытні. — Сёння мы штодзённа выпускаем больш за тысячу тон самых разнастайных тавараў — ад запалак да высокатэхналагічнага абсталявання. У сярэднім працэдура выпуску, гэта значыць апрацоўкі дэкларацый і ажыццяўлення мытнага кантролю, у 80 працэнтах выпадкаў займае менш за дзве гадзіны.

Аляксандр Несцераў.

Дзве гадзіны — выдатная хуткасць для апрацоўкі мытных дэкларацый. У многім дасягнуць яе дапамагае так званы прынцып «аднаго акна». Што ён азначае ў дачыненні да мытні?

— У большасці выпадкаў спецыялісты мытнага афармлення нават не бачацца з перавозчыкам, — тлумачыць Аляксандр Несцераў.  — Для ўезду на тэрыторыю мытнага кантролю на кантрольна­-прапускным пункце яму выпісваюць патрэбныя дакументы. Потым усе паперы, якія суправаджаюць груз, вадзіцель перадае прадстаўніку склада часовага захоўвання (СЧЗ), той выпісвае апавяшчэнне і перадае нам неабходныя звесткі і інфармацыю. Інспектар супастаўляе іх з камп’ютарнай базай — абсалютна ўсе дэкларацыі маюцца ў электронным выглядзе, правярае на памылкі, супярэчнасці, а таксама звярае з сістэмай кіравання рызыкамі. Калі не знаходзіцца ніякіх індыкатараў, якія сведчаць аб тым, што неабходна праводзіць далейшыя аперацыі мытнага кантролю, скажам, мытны дагляд, ён завяршае працэдуру мытнага транзіту. Дэкларант гэта бачыць — інфармацыйна-­электронны абмен ідзе пастаянна — і падае дэкларацыю. Пасля яе афармлення інфармацыя зноў жа шляхам праграмных прадуктаў паступае да спецыяліста СЧЗ. Усё, суб’ект гаспадарання можа распараджацца сваім таварам.

Супрацоўніцы мытні аглядаюць і звяраюць з заяўленым пералікам змесціва фуры.

Індыкатары рызыкі

Калі дакументы або груз выклікаюць падазрэнні, машыну прапануюць падвесці да адной з рампаў склада. Тавар выгружаюць і правяраюць больш дасканала. Якраз зараз на СЧЗ супрацоўніцы мытні аглядаюць і звяраюць з заяўленым пералікам груз фуры.

— Насцярожыла вялікая колькасць самых разнастайных тавараў — ад вопраткі да аўтамабільных камплектуючых, і ўсё гэта ў адной машыне. Вырашылі праверыць, ці няма там яшчэ і рэчаў, не заяўленых у дэкларацыі.

Набліжаюцца халады — хутка зімовая гума стане вельмі запатрабаваным таварам. 

Часам да агляду машын прыцягваюць службовых сабак, асабліва калі прыходзяць фуры з сухафруктамі з нарканебяспечных рэгіёнаў: гэта тавары высокай рызыкі, у іх могуць схаваць наркатычныя рэчывы. Каб іх выявіць, і спатрэбіцца тонкі нюх хвастатых «мытнікаў».

У выпадках, калі неабходна дадатковая праверка, а гэта каля адной пятай часткі пададзеных дэкларацый, тавар выпускаецца ў асноўным каля чатырох гадзін, але не пазней за наступны рабочы дзень. У ліку парушэнняў — недакладнае дэклараванне, калі, напрыклад, у дакументах указана адна колькасць тавару, а фактычна маецца колькаснае і вагавае перавышэнне. Але гэта сустракаецца нячаста. Супрацоўнікі мытні зазначаюць, што пераважная большасць іх дэкларантаў — асобы законапаслухмяныя.

У зоне мытнага кантролю могуць адначасова знаходзіцца да 128 велікагрузных машын. 

Нядаўна на ПМА «Вялікі камень» з’явілася халадзільная камера памерам 80 «квадратаў», у якой падтрымліваецца тэмпература +2 ... +8 градусаў. Яна дазваляе захаваць прадукты, якія хутка псуюцца, але падлягаюць кантролю на мытні.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter