Масты з арганнай музыкі

У Архікатэдральным касцёле ў імя Найсвяцейшай Марыі Панны пасля вячэрняй імшы ладзіўся арганны канцэрт “Бах і не толькі” Касцёл запоўнілі людзі розных узростаў, прыйшлі католікі ды прадстаўнікі іншых канфесій: узнёслая музыка адзіная для ўсіх, яна — па-над рознымі межамі, не падуладная часу. Пранізлівыя мелодыі, як зварот да Бога, узносіліся да купала, гучалі, разліваліся ў паветры, запаўняючы душы святлом. І прасвятляліся твары. Дзякуючы выдатнай акустыцы арган гучыць у храмах адметна, з такой глыбінёй, сілай і гармоніяй, быццам адначасова гучыць і сам касцёл. Шмат залежыць і ад майстэрства арганіста, яго здольнасці імправізаваць, аднаўляць вобразы, адчуваць стылістыку твораў, арганічна ўжывацца ў музыку розных эпох і жанраў, ладзячы кантакт паміж кампазітарам і слухачамі.
У Архікатэдральным касцёле ў імя Найсвяцейшай Марыі Панны пасля вячэрняй імшы ладзіўся арганны канцэрт “Бах і не толькі”

Арганістка Агнешка РыбакКасцёл запоўнілі людзі розных узростаў, прыйшлі католікі ды прадстаўнікі іншых канфесій: узнёслая музыка адзіная для ўсіх, яна — па-над рознымі межамі, не падуладная часу. Пранізлівыя мелодыі, як зварот да Бога, узносіліся да купала, гучалі, разліваліся ў паветры, запаўняючы душы святлом. І прасвятляліся твары. Дзякуючы выдатнай акустыцы арган гучыць у храмах адметна, з такой глыбінёй, сілай і гармоніяй, быццам адначасова гучыць і сам касцёл. Шмат залежыць і ад майстэрства арганіста, яго здольнасці імправізаваць, аднаўляць вобразы, адчуваць стылістыку твораў, арганічна ўжывацца ў музыку розных эпох і жанраў, ладзячы кантакт паміж кампазітарам і слухачамі.
На гэты раз у касцёле грала прадстаўніца польскай арганнай школы Агнешка Рыбак, канцэрт ладзіўся Польскім інстытутам у Мінску. Як адзначыў вядучы Януш Пятроўскі, выканаўца дасканала асвоіла музычна-гукавыя магчымасці аргана: яна скончыла Акадэмію музыкі імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве па класе прафесара Іахіма Грубіха і цяпер актыўна выступае не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Арганістка ўваходзіць у журы шматлікіх конкурсаў для касцёльных хораў, апрацоўвае для аргана вядомыя музычныя творы, такія як “Папская Горная Сюіта”, “Сюіта Варшаўскага паўстання 1944”, “Лістападаўская балада 1918”. Музыкантка і выкладае на Папскім факультэце тэалогіі ў Варшаве.
Агнешка Рыбак грала шэдэўры Іагана Баха, “Прэлюдыю” Яна Падбельскага ды іншыя творы. Паланэзы былі прадстаўлены творамі Шапэна і Агінскага. Дарэчы, “Паланэз” Агінскага спачатку не значыўся ў праграме, ды не мог не прагучаць на беларускай зямлі. Менавіта гэтай неўміручай мелодыяй, напісанай Міхалам Клеафасам Агінскім у 1821 годзе, калі ён назаўсёды пакідаў родную зямлю, і завяршыўся канцэрт.

Людміла Малей

На здымку:
Арганістка Агнешка Рыбак
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter