Виртуальный музей культурного наследия будет создан в СНГ

Масты сяброўства

Аб яркіх праектах, якія ўдалося ажыццявіць у мінулыя гады, і планах на будучыню гаварылі на XXXV пасяджэнні Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў СНД. Прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана ў фармаце відэаканферэнцыі падвялі вынікі і абмеркавалі мерапрыемствы, якія будуць праведзены з 2021 па 2025 год.

Фото  БЕЛТА

Маляўнічымі абяцаюць стаць XV маладзёжныя Дэльфійскія гульні. Да канца снежня нацыянальныя камітэты пяці краін — Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана — распрацуюць фармат іх правядзення. Па словах дырэктара Міжнароднага Дэльфійскага камітэта Уладзіміра Панявіна, магчыма, наступныя творчыя спаборніцтвы маладых талентаў пройдуць у форме чэмпіянату.

Своеасаблівай пляцоўкай дасягненняў краін Садружнасці ў галіне культуры і мастацтва стане Міжнародная выстава ART EXPO. Комплекснае мерапрыемства ў гуманітарнай сферы праводзіцца ў мэтах прэзентацыі значных дасягненняў, падзей, праектаў, рэалізаваных дзяржавамі — удзельніцамі СНД у галіне кіно, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва, народнай творчасці. Форум павінен быў прайсці сёлета ў Лідзе па праграме «Культурная сталіца Беларусі 2020 года». Аднак з-за складанай эпідсітуацыі перанесены на 2021-ы. Эксперты прапанавалі правесці выставу ў Барысаве, які стане культурнай сталіцай нашай краіны ў наступным годзе.

У найбліжэйшыя гады на прасторы СНД з’явіцца віртуальны музей культурнай спадчыны. Кіраўнік групы па яго распрацоўцы, намеснік дырэктара па лічбавых тэхналогіях і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Яўгенія Іванова распавяла, што ідэю стварэння віртуальнага музея рэалізоўваюць эксперты з васьмі краін Садружнасці. Каардынаваць працэс падахвоціліся спецыялісты з Узбекістана. Віртуальны музей культурнай спадчыны будзе ўяўляць сабой глабальны інфармацыйны рэсурс з тэматычным каталогам экспанатаў, магчымасцю пошуку па зададзеных параметрах, віртуальнымі экскурсіямі па розных абъектах, у тым ліку адноўленых з дапамогай 3D-мадэліравання, экспазіцыямі з вы­ка­рыстаннем тэхналогій дапоўненай рэальнасці.

Прадстаўнікі краін Садружнасці станоўча ацанілі рэалізацыю праграмы «Шымкент — культурная сталіца Садружнасці 2020 года». У 2021-м статус «Культурная сталіца Садружнасці» атрымае Душанбэ.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter