Мастацтва замест сну

У «Ноч музеяў» наведайце віртуальны лес і пакаштуйце «кАРТоплі»

У «Ноч музеяў» не прамініце наведаць віртуальны лес і паласавацца «кАРТопляй»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у час міжнароднай акцыі «Ноч музеяў», якая адбудзецца з 18-га на 19 мая, запрашае наведаць віртуальны лес. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік генеральнага дырэктара музея па навуковай працы Надзея Усава, перадае БЕЛТА. Музей падрыхтаваў для мінчан і гасцей сталіцы праграму «Беларуская ноч, ці Музей у фантастычных апавяданнях». У аснове ідэі — дэманстрацыя беларускіх брэндаў, напрыклад балот і батлейкі. Нацыянальны мастацкі музей з 19.00 да 24.00 ператворыцца ў гасцінны дом шляхціца Завальні. Спецыяльна да свята ад-крыюць музейны панадворак. У летнім кафэ можна будзе «пакаштаваць» праект «кАРТопля» — тут накормяць гасцей беларускімі далікатэсамі. Таксама будзе арганізавана інсталяцыя «Бульба з агеньчыкам».

Святочныя гулянні разгорнуцца і ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Па словах дырэктара музея Алега Рыжкова, адкрытую пляцоўку плануецца задзейнічаць максімальна, каб прэзентаваць яе ў якасці пешаходнай зоны. З 20.00 да 1.00 у музеі будуць працаваць інтэрактыўныя зоны, звязаныя з народнай творчасцю і жывапісам. Кожная зала прадставіць сваю праграму. Наведвальнікаў чакаюць канцэрты, тэатралізаваныя паказы. Упершыню ў гэтым годзе Музей прыроды і экалогіі і Нацыянальны гістарычны музей, якія знаходзяцца ў адным будынку, ва ўрачысты дзень будуць працаваць у агульным рэжыме.

Музей гісторыі горада Мінска прадэманструе свае лепшыя экспанаты ў гульнявой форме. Наведвальнікі, якія змогуць разгадаць загадкі, атрымаюць прыз — рамантычнае спатканне над стрэхамі начнога горада. Дарэчы, музей задзейнічае не толькі асноўныя пляцоўкі, але і ўнутраны дворык, а таксама Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага, дзе пройдзе ад-крыццё-прэзентацыя музейнага экспаната — «Фісгармонія (пачатак ХХ стагоддзя, Германія) у дзеянні і танец з мінулага». У двары адбудуцца модныя паказы адкрыцця сезона 2013/2014 ад Беларускага тыдня моды. Усе святочныя мерапрыемствы будуць су-праваджацца жывой музыкай.

У Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура «Ноч музеяў» пройдзе з 22.00 да 6.00 пад дэвізам «Мастацтва замест сну». Паўночнікаў чакаюць джазавы нон-стоп ад беларускіх калектываў, а таксама авангарднае кіно чэшскіх і амерыканскіх аўтараў.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва пры-свеціць урачысты вечар маладзёжнаму накірунку. Наведвальнікаў чакае інтэрактыўнае мастацкае шоу ў музычным суправаджэнні. «Ноч музеяў» тут пройдзе ў час фестывалю стрыт-арта, які стартуе ў Мінску заўтра. Гэтым мера-прыемствам арганізатары хочуць адказаць на пытанне аб тым, ці магчыма злучэнне ву-лічнага мастацтва і прасторы дзяржаўнага гарадскога музея.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прапануе прыняць удзел у праекце «PaЎlinkа PARTY». Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў якасці мадэльера, у body-art. Гасцей чакаюць эксклюзіўныя прычоскі ад прафесійных цырульнікаў. Завершыць мерапрыемства светлавое шоу.

Асноўная мэта міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» — паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць у іх моладзь. Упершыню акцыя прайшла ў Берліне ў 1997-м. У гэтым годзе ўдзел у мерапрыемстве прымуць больш за 100 беларускіх музеяў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter