Мастацтва палiграфii

Выпуск палiграфiчнай прадукцыi i папярова-белавых тавараў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасцi Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi. У 2006 годзе на палiграфпрадпрыемствах ведамства было выпушчана палiграфiчнай прадукцыi амаль на 46 млрд. рублёў, паведамiў намеснiк мiнiстра iнфармацыi Iгар ЛапцЁнак.

Паводле яго слоў, удзельная вага папярова-белавых тавараў у агульным аб’ёме выпушчанай прадукцыi склала 18,4 працэнта. На сённяшнi дзень палiграфiчную прадукцыю i папярова-белавыя тавары ў Беларусi выпускаюць восем рэспублiканскiх, а таксама абласныя палiграфпрадпрыемствы.
У асартымент палiграфiч-най прадукцыi, што выпускаецца ў Беларусi, уваходзяць кнiгi, друкаваныя перыядычныя выданнi, выяўленчая прадукцыя i г.д. Папярова-белавыя тавары прадстаўлены сшыткамi, блакнотамi, штодзённiкамi, штотыднёвiкамi, дзённiкамi, календарамi, наборамi паперы i кардону, альбомамі для малявання, чарчэння i эскiзаў, кнiгамi-цацкамi, папкамi, пра-iнфармаваў намеснiк мiнiстра iнфармацыi.
Сёння ў сталiцы ў Нацыянальным выставачным комплексе “БелЭКСПА” адкрыецца VIII рэспублiканская выстава-кiрмаш “Палiграфiя i папярова-белавыя тавары Рэспублiкi Беларусь”, а таксама спецыялiзаваная выстава “Комбiт -2007”, у якiх прымуць удзел больш за трыццаць арганiзацый, якiя спецыялiзуюцца на выпуску палiграфiчнай прадукцыi, i пастаўшчыкi абсталявання i палiграфматэрыялаў з краiн блiзкага i далёкага замежжа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter