«Мастацтва нечаканае, авангарднае, яркае…»

На днях з нагоды свайго юбілею ён прэзентаваў міжнародную выстаўку — калекцыю экслібрыса (з лац. «кніжны знак»), створаную дзякуючы мастакам і калекцыянерам з 34 краін. У музеі сабрана больш за 1700 прац 196 аўтараў, з іх 22 — беларусы. Унікальная выстаўка стваралася на працягу года.

1 кастрычника Музей сучаснага выяўленчага мастацтва адзначае 15-годдзе

На днях з нагоды свайго юбілею ён прэзентаваў міжнародную выстаўку — калекцыю экслібрыса (з лац. «кніжны знак»), створаную дзякуючы мастакам і калекцыянерам з 34 краін. У музеі сабрана больш за 1700 прац 196 аўтараў, з іх 22 — беларусы. Унікальная выстаўка стваралася на працягу года.

— Здаецца: што такое 15 гадоў? Прамежкавая дата. Яна хутка пралятае. Тым не менш для музея гэта доўгі час працы. А за гэты год мы сабралі ўнікальную калекцыю экслібрыса. Сярод музейных устаноў Беларусі яна, відаць, самая вялікая. І мы ўзрушаны і ўсцешаны, што мастакі з розных краін не проста адгукнуліся, яны былі зацікаўлены і дасылалі нам свае работы, на якія мы глядзелі і радаваліся. Атрымалася сапраўды цудоўная, моцная, прафесійная калекцыя, — сказала на прэзентацыі выстаўкі, якая прайшла днямі ў Музеі сучаснага выўленчага мастацтва ў Мінску, яго дырэктар Наталля Шаранговіч. — Каб стварыць такую выстаўку, патрэбен чалавек, які апантаны гэтай ідэяй. І такім чалавекам, куратарам выстаўкі стала загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ганна Ціханава. Яна вядомая як цудоўны мастак-графік.

— Калекцыя сапраўды ўнікальная, мы прадстаўляем сучасны кніжны знак, створаны на памежжы XX — XXI стагоддзяў. Шмат работ зусім новых. Многія мастакі падаравалі нам творы 2012 года, якія яшчэ не экспанаваліся, не ўдзельнічалі ў міжнародных конкурсах, — паведаміла Ганна Ціханава. — Амаль усе аўтары, якіх мы прадстаўляем, — вядомыя ў свеце экслібрыса асобы. Дзякуй усім аўтарам і калекцыянерам, якія далучыліся да праекта!

Галоўны захавальнік музея Кацярына Пінчук адзначыла, что калекцыю пачыналі фарміраваць з маленькіх падарункаў. Ніводзін твор не быў набыты за грошы.

І праўда, наведвальнікаў здзіўляў размах выстаўкі! Дадзены праект — спроба стварыць рэтраспектыўны зрэз беларускага экслібрыса ў міжнародным кантэксце, праз працы найболей актыўных айчынных графікаў- экслібрысістаў старэйшага і малодшага пакаленняў. Сярод іх — Кашкурэвіч, Алімаў, Селяшчук, Сіплевічы, Вяль, Рыжы, Якавенка, Сустаў, Харанека і інш. Экспазiцыя ўражвае творамі вядомых графікаў з Польшчы — Лучак, Якубоўскі, Бабкевіч; Балгарыі — Іарданоў, Керын, Найдзенаў; Бельгіі — Байенс; Германіі — Байтц, Кублік. А таксама — Чэхіі, Турцыі, Індыі, Італіі, Славакіі, Расіі, Латвіі, ЗША, Румыніі, Украіны, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Славеніі і іншых краін.

Дарэчы, экслібрысы створаны ў розных друкаваных тэхніках: ад традыцыйных — гравюры на медзі, ксілаграфія, літаграфія, афорт — да інавацыйных — з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій. З нагоды адкрыцця выстаўкі выдадзены поўнакаляровы каталог «EXLIBRIS» пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і кнігарні «Кніжны салон».

Наталля Шаранговіч паведаміла «БН», што выстаўка паедзе ў рэгіёны Беларусі: «Ёсць зацікаўленасць Полацка, Баранавіч, Бабруйска і іншых. Мы штогод прапаноўваем рэгіянальным музеям свае фондавыя выстаўкі. Напрыклад, на сёння наша новая калекцыя, якая была закуплена менавіта ў гэтым годзе, — «Маладыя мастакі Беларусі» — праехала па розных мясцінах краіны. Яна цяпер працуе ў Полацкім музеі-запаведніку, і яе адкрыццё там прайшло на вельмі высокім узроўні. Людзі былі ўзрушаны, таму што ўбачылі мастацтва нечаканае, авангарднае, яркае…»

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter