Мастацтва без межаў

Жыхары Полацка ў новым сезоне змогуць адчуць усю моц і прыгажосць тэатральнага мастацтва
Жыхары Полацка ў новым сезоне змогуць адчуць усю моц і прыгажосць тэатральнага мастацтва. У межах новага праекта “Мастацтва без межаў” у гэты старажытны горад будуць запрашацца розныя калектывы з Беларусі і Расіі.


Прэзентацыя праекта “Мастацтва без межаў” і яго адкрыццё адбыліся ў Палацы культуры ААТ “Полацк-Шкловалакно” — найбуйнейшай і найбольш сучаснай канцэртнай пляцоўцы горада, якая выступае арганізатарам гэтага тэатральнага фестывалю. Па словах дырэктара Палаца культуры Андрэя Лазарава, у полацкай публікі існуе велізарная цікавасць да музычна-тэатральных жанраў, таму невыпадкова адкрыць першы ў Полацку ўласны тэатральны праект быў запрошаны тэатр Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла” спектаклем “Сватаўство гусара”. У далейшым тут чакаюць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, музычны тэатр “Пецярбургская аперэта” і іншыя тэатральныя калектывы. 


У будучым плануецца пашырыць геаграфію фестывалю і надаць яму статус міжнароднага.


mila@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter