Мастацкі гімн вёсцы Ратуцічы

У мастацкай галерэі “З’ява” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Івана Каладзеева адкрылася выстава жывапісу пад назвай “Паклон Ратуцічам”. На ёй прадстаўлена каля чатырох дзясяткаў работ члена Беларускага саюза мастакоў, дацэнта Беларускай акадэміі мастацтваў Юрыя ПІСКУНА, яго жонкі Алены ЮР’ЕВАЙ, а таксама іх дачок Вольгі БЫЧКО, Сафіі і Валянціны ПІСКУН.

Яна стала крыніцай натхнення сям’і майстроў Піскун.

У мастацкай галерэі “З’ява” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Івана Каладзеева адкрылася выстава жывапісу пад назвай “Паклон Ратуцічам”. На ёй прадстаўлена каля чатырох дзясяткаў работ члена Беларускага саюза мастакоў, дацэнта Беларускай акадэміі мастацтваў Юрыя ПІСКУНА, яго жонкі Алены ЮР’ЕВАЙ, а таксама іх дачок Вольгі БЫЧКО, Сафіі і Валянціны ПІСКУН.

Прадстаўленыя на суд гледачоў жывапісныя палотны так ці інакш звязаны менавіта з Ратуцічамі: яны былі напісаны ў гэтай невялічкай вёсачцы Барысаўскага раёна ці распавядаюць пра яе былых і цяперашніх жыхароў, мясцовыя краявіды.

Справа ў тым, што Юрый Піскун да сямігадовага ўзросту жыў у гэтай вёсцы, у сваёй бабулі Сафіі Хацкевіч. Потым кожнае лета прыязджаў сюды на канікулы. А пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў пабудаваў тут домік з майстэрняй, дзе напісаў нямала жывапісных твораў, у ліку якіх і тыя, што цяпер знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага гістарычнага музея, галерэі “Гоя” іспанскага горада Сарагоса, некаторых прыватных калекцыях краін блізкага і далёкага замежжа.

Дзецям і жонцы Піскуна перадалася любоў да гэтай невялічкай вёскі, яе простых і шчырых людзей, твары і постаці якіх увасоблены ў іх творах.

Дарэчы, на вернісажы разам з аўтарамі жывапісных работ прысутнічала і гераіня прадстаўленай на выставе карціны Юрыя Піскуна “Сырадой”  Галіна Аляксандраўна Сманцар. Гэта працавітая вясковая жанчына ўжо каля дзесяці гадоў знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але па-ранейшаму трымае не толькі свіней ды курэй, а нават і каня з каровай.

Мікалай ЧАЛЕЙ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter