Мастак, выкладчык Іван Козел: толькі працай і стараннем можам даказаць, што варты сваёй краіны


– Што для мяне значыць жыць у незалежнай Беларусі? Радуюся як мастак цудоўнай прыродзе, кожнай пары года, каб адлюстроваўваь гэта ў пейзажах на сваіх палотнах. Любуюся архітэктурай, якая таксама не сыходзіць з карцін. Толькі працай і стараннем кожны чалавек можа даказаць, што ён варты сваёй краіны. Напісаў “Край Адама Міцкевіча”, “Жыровіцкую святыню”, “Дзятлаўскую старонку”, “Восень у Полацку”… На роднай Дзятлаўшчыне з калегамі праводзім пленэры, выставы, натхняемся раздоллем і свежым паветрам. Там жыве мая маці, стаіць бацькоўскі дом – і няма нічога даражэй у свеце. Патрыятызм стараюся прывіваць і сваім выхаванцам. Раблю гэта праз гісторыю мастацтваў, архітэктуру, прадметы побыту. Дапусцім, хто з сучаснай моладзі ведае, што такое калаўрот? А нашы вучні не толькі ведаюць, але і ўмеюць яго прыгожа маляваць. Падчас летняй практыкі выпраўляемся ў шлях па гістарычных мясцінах – у Нясвіж, Мір, Навагрудак. Знаёмімся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, слухаем іх расповеды і адлюстроўваем гэтых прыгожых людзей на партрэтах.

basikirskaya@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter