«Мастак і час»

НАРОДНАГА мастака Беларусі называюць жывым класікам нашага мастацтва. Яму нядаўна споўнілася 90 гадоў. Леаніда ШЧАМЯЛЁВА павіншаваў Прэзідэнт нашай краіны.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава ў гонар Леаніда Шчамялёва

НАРОДНАГА мастака Беларусі называюць жывым класікам нашага мастацтва. Яму нядаўна споўнілася 90 гадоў. Леаніда ШЧАМЯЛЁВА павіншаваў Прэзідэнт нашай краіны.

— На юбілейнай выстаўцы майстра «Мастак і час» прадстаўлена 86 жывапісных і 48 графічных прац, а таксама фатаграфіі самога мастака. Урачыстае адкрыццё яе прайшло вельмі добра. Было шмат гасцей, наведалася не менш за трохсот чалавек. У адкрыцці выстаўкі ўдзельнічаў міністр культуры Барыс Святлоў. Быў тут і віноўнік урачыстасці Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў. Дарэчы, ён знаходзіцца ў выдатнай форме. Вельмі актыўны. Добра сябе адчувае ў свае дзевяноста гадоў, — паведаміла «БН» загадчыца аддзелам сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, куратар выставы «Мастак і час» Вольга Архіпава.

Між іншым, працаваць выстаўка будзе да 4 сакавіка 2013 года. Спяшайцеся паглядзець на творы вядомага майстра!

Не сакрэт, што Леанід Шчамялёў зрабіў значны ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. Хочацца адкрыць і некаторыя старонкі яго біяграфіі. Нарадзіўся мастак у 1923 годзе ў Віцебску. Удзель-

нічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Прайшоў яе «ад званка да званка». У баях за Беларусь быў цяжка паранены. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладаў у Мінскам мастацкім вучылішчы і Рэспубліканскай школе-інтэрнаце музыкі і выяўленчага мастацтва. Пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках з 1958 года. Працуе ва ўсіх жанрах станкавага жывапісу. Піша партрэты і пейзажы, нацюрморты і гістарычныя карціны і г.д. Шмат разоў абіраўся на кіруючыя пасады Саюза мастакоў БССР.

Леанід Шчамялёў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва. Таксама — кавалер ордэна Францыска Скарыны і іншых узнагарод. Удзельнік шматлікіх выставак, у тым ліку і сусветных. Між іншым, з 2003 года ў Мінску працуе гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter