
Сёння ў нашым партфелі 120 краін. Штогод пашыраецца кола партнёраў. Зараз прыкладаюць вялікія намаганні ў напрамку афрыканскага рэгіёна. Акрамя таго, за час пяцiгодкi мы адкрылi новую галiну, якая паспяхова развiваецца, — вытворчасць аўтамабiляў.
— «БелДжы» ўпэўнена заваёўвае пазiцыi не толькi на ўнутраным рынку, але i на экспартных, — адзначыў першы намеснiк Мiнiстра прамысловасцi Сяргей Гунько. — Сёння па пэўных мадэлях утвараецца нават дэфiцыт. Пакупнiкi становяцца ў чаргу па гэту прадукцыю.
На сёння Мiнпрам суправаджае 26 iнвестыцыйных праектаў. Кожны з iх запусцяць своечасова. Сярод буйных — стварэнне новага пакалення iнструментаў
металаапрацоўкi. Яго рэалiзуе ААТ «Аршанскi iнструментальны завод» сумесна з сусветнай карпарацыяй. Сёння праект на стадыi рэалiзацыi.
У наступным годзе ў краiне плануюць выпусцiць першую партыю электрамабiляў. Сяргей Гунько адзначыў: разглядаецца вытворчасць электракараў новага пакалення. Кошт адзiнкi не павiнен перавышаць 25 000 долараў у эквiваленце.
— Для арганiзацыi вытворчасцi электрамабiляў, як i для любой вытворчасцi, неабходны даволі сур’ёзная падрыхтоўка, фiнансавыя рэсурсы, акупнасць. Мы не бачым пакуль эканамiчнай эфектыўнасцi. Аднак нават з улiкам гэтага паставiлi задачу ў наступным годзе арганiзаваць такую вытворчасць, — падзялiўся Сяргей Гунько.
Паводле яго слоў, ёсць шмат тэхнiчных задач i праблем, звязаных з праграмным забеспячэннем, наяўнасцю прыдатнай зараднай iнфраструктуры. Яшчэ адна праблема — падзенне зараду акумулятараў пры панiжэннi тэмпературы ў зiмовы сезон.
Зараз Мiнпрам выступае з некалькiмi iнiцыятывамi, якiя маглi б прастымуляваць людзей купляць электрамабiлi. Напрыклад, не ўключаць для фiзiчных асоб ПДВ у сабекошт вырабленых у нашай краiне электракараў. А пры здачы на ўтылiзацыю свайго аўтамабiля з рухавiком унутранага згарання можа з’явiцца магчымасць атрымаць сертыфiкат на ўмоўную суму знiжкi пры куплi электрамабiля. Таксама разглядаюць iнiцыятыву суперльготных праграм крэдытавання. У тым лiку магчымасць кампенсацыi з бюджэту пры набыццi фiзасобай электракара з iнавацыйнага праекта.
tychko@sb.by