«Мару працаваць дома»

ТАК будучыя ўрачы, ураджэнцы Капыльшчыны, адгукнуліся на прапанову адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта бліжэй пазнаёміцца з калектывам клінікі, умовамі, у якіх працуюць мясцовыя медыкі

Экскурсію ў Капыльскую ЦРБ здзейснілі 22 студэнты вышэйшых дзяржаўных медыцынскіх навучальных устаноў

ТАК будучыя ўрачы, ураджэнцы Капыльшчыны, адгукнуліся на прапанову адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта бліжэй пазнаёміцца з калектывам клінікі, умовамі, у якіх працуюць мясцовыя медыкі

Сітуацыя ў раёне ў гэтай сферы няпростая — сярэднім медыцынскім персаналам лячэбна-прафілактычныя ўстановы ўкамплектаваны цалкам, а вось кваліфікаваных урачоў у сістэме аховы здароўя раёна не хапае. Таму такая сустрэча — крок да вырашэння праблемы забяспечанасці кадрамі ў будучым. Ды і час выбраны не выпадкова: студэнты пасля зімовай сесіі прыехалі адпачыць дадому на канікулы.

Разам з галоўным урачом УАЗ «Капыльская ЦРБ» Андрэем Каралько, старшынёй прафкама Людмілай Лагун будучыя медыкі прайшлі па карпусах паліклінікі, кабінетах. Убачылі новае абсталяванне, якое было набыта за апошні час, даведаліся аб паляпшэнні ўмоў знаходжання хворых і работы медыкаў.

Цудоўным дапаўненнем стала сустрэча з вопытнымі ўрачамі, загадчыкамі аддзяленняў раённай бальніцы, якія расказалі пра спецыфіку сваёй работы. У іх адрас ад будучых калег паступалі пытанні наконт праходжання інтэрнатуры, заработнай платы, магчымасці атрымання жылля і многія іншыя. Студэнты расказалі таксама пра сябе, свае планы на будучае. Высветлілася, што многія з іх не супраць пачаць працоўную дзейнасць на радзіме…

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter