Миниатюрные фигуры великих маршалов экспонируются в Витебске

Маршалы на далоні

Выстава «Маршалы Перамогі» ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання ў Віцебску прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У экспазіцыі, паведамляюць арганізатары, прадстаўлена больш за сто фігур ваенна-гістарычнай мініяцюры. Гэта маршалы ў параднай форме (Г. Жукаў, К. Ракасоўскі, Р. Маліноўскі, І. Баграмян, генералісімус І. Сталін і іншыя), а таксама ўдзельнікі Першай і Другой сусветных войнаў розных краін: Сербіі, Румыніі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Японіі, Кітая, ЗША, Італіі і г. д. Памер самых маленькіх фігур усяго 5,5 сантыметра.

Фота з афіцыйнай старонкі музея ў сацыяльнай сетцы

Аўтарам мініяцюр з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Ігар Гарбуноў. Стварэннем фігурак воінаў розных часоў і родаў войск з мастацкай пластыкі ён займаецца ўжо больш за 30 гадоў. Яго работы неаднаразова выстаўляліся ў музеях Беларусі і Расіі. Над цяперашняй калекцыяй мастак працаваў каля паўгода. Каб фігуры маршалаў і іх касцюмы атрымаліся праўдзівымі, мастаку прыйшлося нямала часу патраціць на вывучэнне гістарычных дакументаў.

Пазнаёміцца з мініяцюрамі і прасачыць жыццёвы шлях маршалаў, дзякуючы рашэнням якіх былі нанесены знішчальныя ўдары па нямецка-фашысцкіх войсках, можна да 6 ліпеня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter