Марш равеснiкаў Перамогi

Аркестр камендатуры Вiцебскага гарнiзона жыве ў фармаце генеральнай рэпетыцыi

Аркестр ваеннай камендатуры Вiцебскага гарнiзона ў гэтыя днi жыве ў фармаце генеральнай рэпетыцыi перад вялiкiм юбiлеем – 65-годдзем з часу свайго заснавання. Яму спаўняецца роўна столькi, як i святу Вялiкай Перамогi.

Праслаўлены музычны ваенны калектыў, у складзе якога цяпер 21 вiртуоз у пагонах, 26 лютага дае юбiлейны канцэрт у культурна-дзелавым цэнтры «Вiцебск». Музыканты пад кiраўнiцтвам Вiталiя Мiцкевiча выконваюць маршы i вальсы, эстрадную i джазавую музыку, класiчныя i народныя творы. Шэраг твораў у iх выкананнi адзначаны дыпломамi i ўзнагародамi на мiжнародных конкурсах i фестывалях. Вось i цяпер да лепшых нумароў старога рэпертуару дабавiлiся варыяцыi на тэмы блiскучай «Калiнкi-малiнкi», сольнай балалайкi з «Шахерэзадай» Рымскага-Корсакава i iншых выдатных твораў, якiя на бiс прымаюць i ваенныя, i грамадзянскiя слухачы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter