Мара — пакарыць Эльбрус

Дзмiтрый Касцюкевiч закончыў факультэт прававедзення Мiнскага iнстытута кiравання i ўжо амаль чатыры гады працуе юрысконсультам на прыватным унiтарным прадпрыемстве “Чэрвеньскi агароднiнасушыльны завод”

Дзмiтрый Касцюкевiч закончыў факультэт прававедзення Мiнскага iнстытута кiравання i ўжо амаль чатыры гады працуе юрысконсультам на прыватным унiтарным прадпрыемстве “Чэрвеньскi агароднiнасушыльны завод”. На прадпрыемстве працуюць 110 чалавек. У мiнулым годзе тут была створана пярвiчная арганiзацыя БРСМ, i зараз Дзмiтрый выконвае абавязкi яе сакратара. 

Дзмiтрый – адукаваны, добрасумленны спецыялiст. Цiкавiцца гiсторыяй, генеалогiяй. Генеалогiю ён адкрыў для сябе яшчэ ў школе, калi вывучаў прадмет “Народазнаўства”. Генеалагiчнае дрэва сваёй сям’i складае ўжо амаль дзесяць год. Так, Дзмiтрый даведаўся, што яго продкi жылi i ў Расii, i ў Грузii. 

А яшчэ ён захапляецца турызмам, веласпортам i фатаграфiяй. Новыя мясцiны заўсёды прыносяць шмат уражанняў i новы жыццёвы вопыт. У мiнулым годзе, напрыклад, пабываў за Палярным кругам – у Мурманскай вобласцi. У Дзмiтрыя ёсць i запаветная мара – пакарыць Эльбрус, убачыць свет з горнай вяршынi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter