Малюся я небу, зямлі і прастору

Помнiк Уладзiмiру Мулявіну ў Екацярынбургу адкрылi мiнiстр культуры Беларусi Барыс Святлоў i губернатар Свярдлоўскай вобласцi Яўген Куйвашаў.
Помнiк Уладзiмiру Мулявіну ў Екацярынбургу адкрылi мiнiстр культуры Беларусi Барыс Святлоў i губернатар Свярдлоўскай вобласцi Яўген Куйвашаў.

mulavin.png


Помнік народнаму артысту СССР і Беларусі, заснавальніку ансамбля «Песняры» Уладзіміру Мулявіну адкрылі на яго радзіме ў Екацярынбургу. Кампазіцыя створана па праекце беларускага скульптара, уладальніка залатога медаля Акадэміі мастацтваў СССР Сяргея Логвіна. Гэта амаль чатырохметровая скульптура артыста ў сцэнічным касцюме і з электрагітарай у руках.

Помнік устаноўлены ў цэнтры Екацярынбурга на алеі, якая вядзе да білетных кас кінаканцэртнага тэатра «Космас». Месца выбрана невыпадкова. Менавіта ў зале «Космасу» на працягу больш двух дзясяткаў гадоў выступаў ансамбль «Песняры», калі прыязджаў на гастролі ў сталіцу Урала.

Увечары, пасля адкрыцця, самыя вядомыя і любімыя творы Уладзіміра Мулявіна прагучалі ў канцэрце на сцэне Уральскага дзяржаўнага тэатра эстрады.

Ірына ЮР’ЕВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter