Беларускі рэжысёр працуе над новым фільмам пра Рыхарда Штраўса

Маляваны Бах

Уладальнік “Залатога арла” беларускі рэжысёр Алена Пяткевіч прыступіла да працы над новым фільмам з серыі “Казкі старога піяніна”. Прысвечаны ён Рыхарду Штраусу.

Уладальнік “Залатога арла” беларускі рэжысёр Алена Пяткевіч прыступіла да працы над новым фільмам з серыі “Казкі старога піяніна”. Прысвечаны ён Рыхарду Штраусу.





Аб адукацыйным анімацыйным праекце сумеснай вытворчасці “Беларусьфільма” і расійскай студыі “М.И.Р.” сёння ведаюць ва ўсім свеце. Праект быў прэзентаваны ў Амерыцы, Італіі, Францыі і іншых краінах. Расійскі ўрад узнагародзіў яго ганаровай прэміяй у галіне культуры, а музей “Луўр” уключыў фільмы цыкла ў спецыяльную праграму для паказу дзіцячай аўдыторыі.

“Казкі старога піяніна” — праект сапраўды ўнікальны. Ніхто яшчэ не браўся распавесці аб доўгім жыццёвым шляху вялікіх кампазітараў, іх памкненнях і дасягненнях анімацыйным спосабам, будучы жорстка абмежаваным у хронаметражы. Генеральны прадзюсер студыі “М.И.Р.” Ірына Марголіна рызыкнула, прыцягнуўшы да праекту расійскіх і беларускіх рэжысёраў, і не пралічылася.

На дадзены момант у цыкле — дзесяць карцін, чатыры з іх — беларускай вытворчасці. Гэта фільмы, прысвечаныя Сяргею Пракоф’еву (рэжысёр Юлія Цітова), Людвігу ван Бетховену (Уладзімір Пяткевіч), Роберту Шуману і Іагану Баху (Алена Пяткевіч). Дарэчы, менавіта за карціну “І. С. Бах” Алена Вячаславаўна і атрымала летась “Залатога арла” — своеасаблівы расійскі “Оскар”. Цяпер рэжысёр працуе над карцінай пра Рыхарда Штрауса: — Калі Марголіна прапанавала зрабіць фільм пра гэтага кампазітара, я ўскрыкнула “ура!”. Гэта ж маё юнацтва, выпускны баль, мама ў танцы. Штраус — вялікі кампазітар. Таму прыступаю да працы з вялікімі эмоцыямі і пачуццём страху адначасова. З радасцю згаджаюся на новыя фільмы з цыкла, таму што бачу, якую рэакцыю яны выклікаюць у маленькіх дзяцей, школьнікаў, студэнтаў. Не трэба нікога прымушаць вывучаць біяграфію кампазітараў — гледачы не могуць адарвацца ад экрана. Тут і эстэтычная карцінка, і музычная класіка, і цікавыя анімацыйныя вобразы, і глыбокі сэнс.


Людміла МІНКЕВІЧ, mila@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter