Малiтва ў бронзе

Свята-Дабравешчанская царква ў Вiцебску хоць i адбудавана па-сучаснаму, але трымаецца на падмурку ХII стагоддзя. I таму па ўсiх мерках лiчыцца святыняй не толькi вiцебскай, а i ўсёй зямлi беларускай. Згодна з паданнем, у гэтым праваслаўным храме вянчаўся з полацкай княжной славуты князь Аляксандр Неўскi. Нядаўна побач з унiкальным храмам на беразе Заходняй Дзвiны пабудавана адмысловая званiца з металаканструкцый. Некалькi бронзавых званоў рознага гучання i танальнасцi нават перакрываюць вулiчны шум, гудзенне аўтатранспарту i нясуць ачышчальную “малiтву ў бронзе” на кiламетры вакол сябе. На спецыяльным аддзяленнi Вiцебскага духоўнага вучылiшча вядзецца падрыхтоўка званароў, якiя ствараюць такую незвычайную музыку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter