Маленства наша залатое...

Головастик по-белорусски — апалонік, а перевертыш — пярэкрут

Сёння зноў успомнім дзяцінства наша залатое. Мабыць, кожнаму з нас у маленстве тата ці мама чыталі гэту казку Карнея Чукоўскага «Фядорына гора». Напомнім трошкі змест:

Скачет сито по полям,

А корыто по лугам.

За лопатою метла

Вдоль по улице пошла.

Топоры-то, топоры

Так и сыплются с горы…

Безумоўна, усю казку ў перакладзе на беларускую мову мы змясціць не можам. Вось урывачак — калі ласка:

Скача сіта па палях,

А карыта па лугах.

За лапатаю мятла

Уздоўж па вуліцы пайшла.

А сякеры — раз, два, тры —

Дык і сыплюцца з гары.

Каза выскачыла,

Вочы вылупіла:

«Што такое? Дзе і як?

Ну не разумею я!»

Ды, як чорная жалезная нага,

Вунь пабегла, паскакала качарга.

І панесліся па вуліцы нажы:

«Гэй, трымай, трымай каля мяжы».

Вось і рондалік бяжыць

І да праса ўсё крычыць:

«Я бягу, бягу, бягу,

Утрымацца не магу!..»

Цяпер, як заўжды, звычайныя пераклады:

ранний боровик — каласавік

ухарь, хват — зух

головастик — апалонік

ремень — дзяга

свадебка — вяселейка

последний — апошні

спасибо — дзякуй

петух — певень

явление — з’ява

высокомерие — пагарда

дворец — палац

ужас — жах

алмаз — дыямент

лягушечья икра — жабурынне

назойливо напоминать — звягаць

спор — спрэчка

приманивание — вабенне

смущаться — бянтэжыцца

быстрый — шпаркі

сквозняк — скразняк

испортить — сапсаваць

раввин — рабін

перевертыш — пярэкрут

сапожник — шавец

поезд — цягнік.

На сёння і досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...