В Глубоком вручили престижную премию «Призвание»

Маладыя лідары года

Андрэй Піскуновіч сёлета заканчвае Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй па трох спецыяльнасцях: вадзіцеля, трактарыста і майстра па абслугоўванні сельскагаспадарчых машын. А заняцца вырашыў юнак (нечакана для аднакурснікаў) фермерствам: будзе вырошчваць на сотках буякі, ці, па-народнаму кажучы, дурніцы, — лясную цуда-ягаду, карысную ў барацьбе з рознымі захворваннямі, у тым ліку з анкалагічнымі і віруснымі. Распрацаваў пры падтрымцы ліцэя бізнес-план, які ўключаны ў праект «100 ідэй для Беларусі», і заняў першае месца ў рэспубліканскім конкурсе «Пачынаючы фермер».


Яшчэ больш, каманда Андрэя Піскуновіча вызначылася ў гэтай намінацыі ў міжнародным конкурсе і запрошана на яго заключны этап 18 красавіка ў Маскву. Разам з капітанам паедуць Віктар Пашковіч і Антон Зяленка. А днямі за свой праект Андрэй атрымаў прэстыжную прэмію, якая штогод уручаецца ў Глыбоцкім раёне прадстаўнікам рабочай моладзі, спецыялістам розных галін, навучэнцам устаноў.

Маладзёжным лідарам года названа Ніна Кірпічонак, інжынер па ахове працы СУП «Мнюта». Дзяўчына яшчэ і як сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ актыўна ўдзельнічае ў значных перспектыўных праектах як свайго сельгаспрадпрыемства, так і раёна.

Маладым спецыялістам года стала Аліна Грыбун, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама. Пасля вучобы вярнулася на малую радзіму і другі год выдатна нясе службу. Лепшым членам маладзёжнага атрада аховы правапарадку прызнаны вадзіцель Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната Аляксандр Ляшкевіч, які разам з супрацоўнікамі міліцыі актыўна ўдзельнічае ў патруляванні горада, рэйдах. 

Віншуючы лаўрэатаў, старшыня райсавета дэпутатаў Вера Цяліца пажадала:

— Вам працягваць добрыя традыцыі, якія склаліся ў раёне. Памятайце, у гэтых дасягненнях ёсць часцінка вашых бацькоў, настаўнікаў, трэнераў. Не спыняйцеся на дасягнутым, ідзіце наперад, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці і перспектывы, якія вам да­дзены дзяржавай.

saulich@bk.ru

Фота Алены ХАЙНОЎСКАЙ.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter