Определены лучшие исполнители года

Маладыя ды ўдалыя

Трыумфатарам штогадовай музычнай прэміі Billboard Music Awards стаў Post Malone, паведамляе billboard.com. 25-гадовы амерыканскі рэпер забраў дадому аж дзевяць статуэтак! У тым ліку як лепшы артыст года. Музыкант атрымаў шырокае прызнанне ў лютым 2015-га пасля рэлізу дэбютнага сінгла White Iverson. Далей былі паспяховыя сумесныя трэкі з Джасцінам Біберам, Quavo, 21 Savage... А ў снежні 2016-га Post Malone выпусціў свой першы студыйны альбом Stoney. Цяпер у яго ўжо тры паўнавартасныя пласцінкі.

nme.com

Паспяховым 2020 год стаў і для Білі Айліш. Яе прызналі лепшай артысткай. Нягле­дзячы на ўзрост (Білі ўсяго 18), у выканаўцы нямала дасягненняў. Летась яе дэбютны альбом When We All Fall Asleep, Where Do We Go? узначаліў амерыканскі (Billboard 200) і брытанскі (UK Albums Chart) хіт-парады. А сёлета спявачка стала трыумфатарам музычнай прэміі «Грэмі», выйграўшы ўсе чатыры асноўныя намінацыі.

Лепшым гуртом, па версіі Billboard Music Awards, стаў амерыканскі поп-рок-калектыў пад назвай Jonas Brothers. Гурт складаецца з трох братоў — Кевіна, Джо і Ніка Джонасаў, якія з'яўляюцца не толькі музыкантамі, але і акцёрамі.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі 22-гадовы амерыканскі спявак Халід, 26-гадовы брытанец Гары Стайлз, 32-гадовая амерыканская рэперша Ліззо, карэйскі бойз-бэнд BTS і іншыя.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter