Птушкаед па ўмаўчанні лічыцца хлопчыкам

Набыў Ілля павука ў мінскага разводчыка разам з першасным наборам — кантэйнерам з какосавым субстратам і кормам. Аддаў за ўсё каля 17 рублёў.
— Мой птушкаед яшчэ зусім малады, і пол вызначыць пакуль не атрымалася. Таму ён па ўмаўчанні лічыцца хлопчыкам. Назваў Рубэнам, а ў жаночай інтэрпрэтацыі — Рубі. Павучок рухавы, хуткі і зусім не агрэсіўны, — апісвае хлопец рысы характару свайго ўлюбёнца. — Аднак адна спроба збегчы ў яго была. Для добрага настрою і самаадчування Рубэну неабходны пастаянная тэмпература каля +28 °С, кантроль вільготнасці і добрая вентыляцыя.
Хлопец упэўнены: лепш утрымацца ад спакусы ўзяць павука ў рукі. Калі ён адчуе небяспеку, то скарыстае ўсе сродкі абароны: ад пякучых валаскоў да іклаў. Птушкаеды любяць паласавацца прусакамі, цвыркунамі і апарышамі. Дарослыя павукі не адмаўляюцца ад мышэй ці жаб.

— Развядзеннем афрыканскіх вожыкаў пачала займацца паўгода таму, калі набыла жывёлін за мяжой. Каб даглядаць такога гадаванца, дакументы не патрэбныя. Калі справа ідзе пра развядзенне, неабходны пашпарт і звесткі пра прышчэпкі, — дзеліцца Алена гісторыяй хатняга заапарка. — Попыт на афрыканскіх вожыкаў расце з кожным днём, таму што каштуюць яны танна і догляд не патрабуе асаб-лівых намаганняў.
На розных заасайтах кошт на афрыканскіх вожыкаў вар’іруецца ад 100 да 150 рублёў у залежнасці ад полу, узросту і колеру. Алена прадае экзотаў па зніжцы — ад 80 да 100 рублёў.
Куплю экзота. Танна

Мінскі заапарк прапануе наведвальнікам нашмат большы асартымент жывёл для продажу. Акрамя класічных грызуноў, чарапах і рыбак, знаходзім імператарскіх удаваў па 300 рублёў, каралеўскіх пітонаў па 200 рублёў і ігуан па 300 рублёў.
Канешне, інтэрнэт прапануе аматарам экзатычных жывёлін нашмат большы выбар. Як кажуць, на розны густ і колер. Тут мы натрапілі на разводчыкаў сцяпных гадзюк, барадатых агамаў, бананаедаў і паўлінаў. Птушкаеды на прасторах інтэрнэту каштуюць каля 100 рублёў, тхары — каля 140, хамелеоны — 300. Яноты — набытак не з танных: каля 850 рублёў.

Нямала намаганняў прыходзіцца прыкласці тым, хто хоча набыць жывёліну з Чырвонай кнігі ці тыя віды жывёл і раслін, што падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі па міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Ім неабходна атрымаць дазвол Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Завезці экзота ў нашу краіну — справа не з простых. На мяжы трэба прадставіць ветэрынарны сертыфікат з Дзяржветнагляду і даведку з неабходнымі прышчэпкамі. Аднак варта прайсці праз гэтыя выпрабаванні, каб пасяліцца побач з нетыповай для нашай мясцовасці жывёлінай. А разам з тым атрымаць порцыю штогадовай экзатычнай асалоды.
veronika.ulasevich@mail.ru
Фота з архіва герояў