Малітва над Дальвай жыве ў людскіх сэрцах

<img src='pict/114_22_06_2010_3_p_1.jpg' align='left' hspace='5'> Акулічы, Буцвілоўскія, Гірыловічы, Гунько і Кухаронкі — гэтых сем’яў, што некалі шчасліва жылі ў маленькай, на дзве вуліцы, вёсцы Дальва ўраз не стала 19 чэрвеня 1944 года. Самаму малодшаму хлопчыку Косціку, які згарэў зажыва разам з другімі сяльчанамі, споўнілася два гады. Выжылі толькі трое: дзве дзяўчыны і малы Коля. Дзяўчыны — таму што ворагі забралі іх у канцлагер. Хлопчыку пашчасціла непадалеку пасвіць каня, калі вырадкі ўварваліся ў Дальву і сагналі людзей ў адну хату, каб падпаліць. Пасля Мікалай Гірыловіч усё жыццё прысвеціць таму, каб захаваць на доўгія гады памяць пра сваіх родзічаў, аднасяльчан і родную вёску. У многім дзякуючы яго намаганням на месцы спаленай вёскі 37 гадоў стаіць мемарыяльны комплекс «Дальва»

У 66-ю гадавіну спаленай вёскі ў Лагойскім раёне пахавалі яе апошнюю, цудам выжыўшую ў гады вайны, жыхарку

Акулічы, Буцвілоўскія, Гірыловічы, Гунько і Кухаронкі — гэтых сем’яў, што некалі шчасліва жылі ў маленькай, на дзве вуліцы, вёсцы Дальва ўраз не стала 19 чэрвеня 1944 года. Самаму малодшаму хлопчыку Косціку, які згарэў зажыва разам з другімі сяльчанамі, споўнілася два гады. Выжылі толькі трое: дзве дзяўчыны і малы Коля. Дзяўчыны — таму што ворагі забралі іх у канцлагер. Хлопчыку пашчасціла непадалеку пасвіць каня, калі вырадкі ўварваліся ў Дальву і сагналі людзей ў адну хату, каб падпаліць. Пасля Мікалай Гірыловіч усё жыццё прысвеціць таму, каб захаваць на доўгія гады памяць пра сваіх родзічаў, аднасяльчан і родную вёску. У многім дзякуючы яго намаганням на месцы спаленай вёскі 37 гадоў стаіць мемарыяльны комплекс «Дальва»

66-й гадавіне тых жудасных падзей дабавіла смерць яе апошняй жыхаркі — Соф’і Такарэўскай. Хавалі жанчыну якраз у дзень, калі 66 гадоў таму спалілі дальвенцаў. «Забралі на нябёсы апошнюю», — хтосьці са старэйшых прыкмеціў.

З самай раніцы нябёсы аплаквалі дажджом 44 бязвінна загубленыя душы. Халодны вецер калыхаў галіны бярозавай алеі, дзе растуць 44 дрэвы. Па гэтай алеі задуменна ішоў скульптар мемарыяльнага комплексу «Дальва» Уладзімір Церабун. Уладзімір Васільевіч быў студэнтам трэцяга курса Тэатральна-мастацкага інстытута, калі яго ідэю праекта мемарыяльнага комплексу прызналі лепшай
За 37 гадоў існавання мемарыяльнага комплексу яго наведалі дзесяткі тысяч суайчыннікаў і замежных гасцей. Народная сцежка ў Дальву не зарастае.

— На лагойскай зямлі ў гады вайны спалілі пяць тысяч двароў, дзве тысячы мірных жыхароў, а 21 вогненная вёска так і не адрадзілася. Наш доўг — не дапусціць новай пагібелі вёсак і гарадоў і назаўжды захаваць мірным неба, — выступіў перад удзельнікамі акцыі Памяці ў Дальве старшыня Лагойскага райвыканкама Іван Магер

.
Месца спаленай вескі, кажуць, святое. Яно асвечана кроўю бязвінна загінуўшых людзей. І з году ў год над Дальваю разносіцца малітва з просьбай да Бога ўпакоіць іх душы.

НА ЗДЫМКАХ: кветкі бязвінна загінуўшым людзям ад удзельнікаў акцыі; мемарыяльны комплекс «Дальва».

Наталля СЕРГУЦ, Уладзімір ШЛАПАК (фота), «БН»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter