Макаўка лета

Гэта народнае свята пахне макам і мёдам, кветкамі і морквай, а таксама ачышчае нас крынічнай вадой
У розных мясцінах яго называюць па-свойму: Макаўе, Макавей, Першы Спас, Мядовы Спас, Спасаўка, Спасаўка-Ласаўка, Спажын пост. І адзначаюць 14 жніўня па-рознаму, па даўніх мясцовых традыцыях.

Фота аўтара

Адны святкуюць сціпла і ціха, другія — весела і з застоллем, усім пасёлкам, як у Давыд-Гарадку. У гэтым палескім горадзе абавязкова асвячаюць у храме кветкі, а потым некалькі з іх кідаюць у Гарынь — каб і надалей красавалі агароды, шчодра акропленыя салёным потам працавітых гарадчукоў.

У Буда-Кашалёве і вёсцы Гута Рагачоўскага раёна традыцыйна асвячаюць моркву. І паўсюль — мак і мёд. Нездарма Макаўе называюць яшчэ і Мядовым Спасам. Менавіта ў гэты дзень пчаляры пачыналі адкачку мёду. Ні днём раней! Лічылася, калі традыцыю не парушаць, заўсёды будзеш з салодкім ураджаем. А хто пасмакуе гэтага мядку, будзе моцны і здаровы ўвесь год!

А яшчэ на Макаўе прынята хадзіць да крыніц. Па ўсёй Беларусі шмат мясцін, дзе ўшаноўваюцца крыніцы менавіта 14 жніўня.

Максім Вечар

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter