Магічная сямёрка

Сімволіка лічбы сем шырэй за ўсё прадстаўлена ў вясельным абрадзе, абрадавай паэзіі і некаторых старажытных рытуальных атрыбутах. У логіцы развіцця абрадавых падзей прысутнасць сямёркі паступова нарастае, захоўваючы пры гэтым адну і тую ж ідэю: ідэалізацыю вычарпальнай характарыстыкі з мэтай яе перанясення па прынцыпу “падобнае выклікае падобнае” на праграміраванне шчаслівай долі маладых.

Адным з эпіцэнтраў беларускага вясельнага абраду з’яўляецца калектыўнае выпяканне каравая. Сімволіка сямі касмічных планет спачатку пераносіцца на далучанасць самой прыроды да працэсу падрыхтоўкі і выпякання каравая: “Валечка з сямі азёр ваду брала, з сямі азёр ваду брала, каравай учыняла...” “Што ў нашым караваі: із сямі мяхоў мука, із сямі крыніц вада, із сямі кароў масла...” “Звязлі, зняслі сем бочак мукі на каравай, сем фасак масла на каравай, сем пудоў цукру на каравай...” А далей у прыродна-касмічны колазварот уключаецца ўся радзіна маладой: “Сабралася Маланкіна радзіна — прыехала сем дзя-дзек на каравай, зняслі, звязлі сем пуд мукі на каравай... Сем цётак — сем пуд масла, сем братоў — сем пуд солі, сем сясцёр — семсот яец...” Калі ж вяселле заканчвалася, то першыя сем дзён пасля яго (!) зноў-такі ўспрымаліся як час біблейскага першатварэння, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё пары: “У нас ад часу шлюбу і на працягу тыдня маладой і маладому не падаюць голай рукі, толькі загорнутай у хустачку альбо ў крысо адзежы, затым, каб былі заўсёды багатыя”. У сваю чаргу і маладая павінна была прытрымлівацца таго ж самага правіла, толькі ў адносінах да наваколля: “Кожная маладая пасля вяселля цэлы тыдзень, куды б яна ні пайшла, ці то да людзей, ці то ў хлеў да кароў, ці на поле, то павінна заўжды браць з сабою хлеб і ўсюды яго кідаць ці даваць хоць па маленькім кусочку, каб усім угадзіць, каб яны спрыялі ды не рабілі ёй ліха”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter