Мадэрнізацыя

Напрыканцы мінулага года Казахстан адсвяткаваў 25-годдзе сваёй незалежнасці і вызначыўся ў гэты найноўшы перыяд гісторыі як палітычна стабільная дзяржава з моцнай прэзідэнцкай уладай і эканомікай. Сёлета адзначыцца і іншая дата — чвэрцьстагоддзя з часу ўсталявання дыпламатычных адносін Беларусі і Казахстана.

У снежні 2016-га Нурсултан Назарбаеў абвясціў аб маючых адбыцца змяненнях у Канстытуцыю і ў палітычнай рэформе. Яе сутнасць — перадача шэрагу найважнейшых паўнамоцтваў Прэзідэнта Парламенту і ўраду для павышэння эфектыўнасці сістэмы кіравання і дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Яе канцэпцыя — моцны Прэзідэнт, аўтарытэтны Парламент, падсправаздачны ўрад. Усё гэта адпавядае доўгатэрміноваму развіццю, абвешчанай Трэцяй мадэрнізацыі краіны, захаванню глабальнай канкурэнтаздольнасці і ўваходжанню Казахстана да 2050 года ў трыццатку найбольш моцных эканомік свету.  

Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенава, прыярытэтамі Прэзідэнта стануць стратэгічныя функцыі, роля арбітра паміж галінамі ўлады. У полі зроку казахстанскага лідара — знешняя палітыка, пытанні нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасці.

Напярэдадні падзеі ў пасольстве Казахстана ў Мінску тэматыку палітычных змяненняў у жыцці нашага партнёра па ЕАЭС абмеркавалі члены Клуба сяброў Казахстана.

Днямі казахстанскі Парламент (Мажыліс і Сенат) прыняў законапраект аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў улады. Дакумент, які павышае ролю заканадаўчай улады з улікам перадачы ёй часткі прэзідэнцкіх функцый. Пашыраюцца паўнамоцтвы Парламента пры фарміраванні ўрада, кантролю за дзейнасцю Кабінета міністраў.

Ад Прэзідэнта ўраду перадаецца прыняцце дзяржаўных праграм,  зацвярджэнне адзінай сістэмы фінансавання і аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Праўда, гэтыя рашэнні трэба абавязкова ўзгадніць з кіраўніком краіны.

Разам з тым у Канстытуцыю ўносіцца дапаўненне, якое дае магчымасць Прэзідэнту ў мэтах абароны правоў і свабод грамадзян,  забеспячэння нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту звяртацца ў Канстытуцыйны савет для разгляду заканадаўчых актаў на прадмет іх адпаведнасці Асноўнаму Закону. Цяпер урад у роўнай ступені будзе рабіць справаздачу як перад Прэзідэнтам, так і перад дэпутатамі (раней яго дзейнасць кантраляваў кіраўнік дзяржавы). Члены ўрада будуць складаць свае паўнамоцтвы не перад зноў абраным Прэзідэнтам, а перад новым Мажылісам.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter