Мабiльная цеплыня

ДАІ Гродзеншчыны будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

У перыяд узмацнення халадоў ДАІ Гродзенскай вобласці будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Дзяржаўтаiнспектары будуць аказваць усялякую дапамогу ўдзельнікам руху ў няпростых умовах. Збіраючыся на патруляванне дарог, яны бяруць у машыны тэрмасы з гарачай гарбатай. Вадзiцелям, якіх у дарозе затрымала паломка аўтамабiля, альбо пешаходам, якiя вымушаны перамяшчацца на вялікія адлегласці, яны будуць прапаноўваць сагрэцца ў сваёй машыне.

Акрамя таго, пры паніжэнні тэмпературы паветра да мінус 20 у абласным цэнтры пачне працу перасоўны пункт абагрэву Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

— Гараджан будзем частаваць не толькi гарачай гарбатай, але i хуткарастваральнымi суп-чыкамi, — паведаміла інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі БО «Чырвоны Крыж» Аляксандра Мядкоўская. — Нашы валанцёры праедуць на ўсюдыходзе і зробяць часовыя прыпынкі ў месцах, дзе звычайна збіраецца шмат людзей, напрыклад на аўтобусным або чыгуначным вакзале.

Плануецца, што такі мабільны пункт абагрэву будзе ездзіць па горадзе з раніцы да вечара да канца студзеня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter