Міжнародныя лісты з дастаўкай «на дом»

Магілёўская мытня плануе адкрыць другі ў краіне пункт мытных аперацый для міжнародных паштовых адпраўленняў. Пакуль такую паслугу грамадзянам рэспублікі аказваюць толькі ў Мінску
Магілёўская мытня плануе адкрыць другі ў краіне пункт мытных аперацый для міжнародных паштовых адпраўленняў. Пакуль такую паслугу грамадзянам рэспублікі аказваюць толькі ў Мінску.

Як адзначыў начальнік Магілёўскай мытні Леанід Досаў, каля трох тысяч лістоў і пасылак з 27—30 тысяч аформленых прыходзіцца на долю рэгіёна. І ад грамадзян паступае шмат скаргаў на тое, што міжнародныя паштовыя адпраўленні афармляюцца вельмі доўга. Са з’яўленнем міжнароднага пункта паштовых аперацый адрасаты змогуць забраць бандэроль ці ліст у дзень атрымання.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter