«Мінёра» шукае міліцыя

Чалавек з барадой пазбавіў магілёўскі ГУМ 50 мільёнаў рублёў

З-за падазронага прадмета, заўважанага ў камеры захоўвання, магілёўскі ЦУМ страціў каля 50 мільёнаў рублёў.

— Відэакамера зафіксавала, як чалавек з барадой паклаў рэчы ў секцыю і прайшоў у тарговую залу. Пазней ён забраў свае пакункі, пакінуўшы банку, падобную да тых, у якіх прадаецца «Кола» ці «Спрайт».

З-пад яе тырчалі нейкія правады, таму мы вырашылі вызваць міліцыю, — расказаў дырэктар універмага Леанід Шкабронаў.

Сапёры в/ч 5523 Магілёва выяснілі, што невядомы пакупнік пакінуў у камеры захоўвання флэш-прайгравальнік. Факт «мініравання» ЦУМа не пацвердзіўся, аднак пытанні засталіся. Задаць іх супрацоўнікі міліцыі намераны чалавеку з барадой.

— Зараз устанаўліваецца яго асоба. А флэш-прайгравальнік «вывучаюць» крыміналісты, — расказаў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

Універмаг, які з-за вымушанага перапынку не працаваў дзве гадзіны, недалічыўся каля 50 мільёнаў рублёў магчымага даходу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter