У тыднёвай праграме «Лістападу» пад 200 карцін розных жанраў

Мінск, «Лістапад»

У тыднёвай праграме «Лістападу» пад 200 карцін розных  жанраў
Кінаманы спешна перамяшчаюцца з аднаго кінатэатра ў другі, імкнучыся максімальна паспець усюды. Не дзіўна. У тыднёвай праграме «Лістападу» пад 200 карцін розных  жанраў. Прычым такіх, якія недаравальна прапусціць — на экранах лепшыя прэм’еры апошняга кінасезона, фільмы, пра якія гавораць і спрачаюцца. Паказы ідуць днём і ноччу. У літаральным сэнсе. У нядзелю сеанс скандальнай эратычнай драмы Гаспара Наэ «Каханне ў 3D» пачаўся а 2.00. А ўявіце, калі вярнуліся дадому кінагурманы, якія ў 4.30 толькі пачалі глядзець канадскі «Забаронены пакой» Гая Мэдзіна.


У кінатэатры «Масква» сваю другую поўнаметражную рэжысёрскую работу «Дакучлівыя рытмы» прадставіла француз-ская кіназорка Фані Ардан. 

У 14—15 гадоў будучая актрыса і рэжысёр шмат чытала рускай літаратуры пра каханне, і заўсёды, па яе словах, аддавала перавагу «Ганне Карэнінай», а не «Пані Бавары». Яе «Дакучлівыя рытмы» — таксама пра каханне.

«Мне захацелася распавесці пра каханне, але не ў яго пачатку, а ў канцы. У пачатку любоўнай гісторыі мы знаходзімся ў нейкім ап,яненні, мы быццам сляпыя. Вочы расплюшчваюцца, калі гісторыя падыходзіць да канца, і тады шмат што становіцца зразумелым», — тлумачыла задумку рэжысёр Ардан.

Аншлагавая зала цёпла прыняла яе работу, а як ацэніць фільм міжнароднае журы, пакуль невядома. 

У конкурсе ігравога нацыянальнага кіно — 15 поўнаметражных і кароткаметражных карцін. Большасць з іх створаны незалежнымі маладымі рэжысёрамі: за невялікія грошы, на невялікіх кінастудыях. Першым у кінатэатры «Перамога» сваю работу прадставіў Іван Маслюкоў, вядомы ў краіне і за яе межамі як стваральнік гарадской пошукавай гульні «Схватка». Дарэчы, Іван гаворыць, менавіта пасля таго як выпусціў калісьці пра яе дакументальны фільм зразумеў: хоча здымаць кіно.

Зараз у конкурсе — яго ігравая стужка «Фартуна». Чацвёртая па ліку і першая, за якую аўтару не сорамна, так ён сам лічыць. У фільме Іван і рэжысёр, і аператар, і сцэнарыст, і прадзюсар, і ўсё астатняе, акрамя акцёраў. Здымаліся ў яго як аматары, так і прафесіяналы Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Павел Яскевіч, Аляксандр Ткачонак. Дзіўныя людзі, кажа пра іх Іван: працуюць без грошай, без гарантыі, што фільм выйдзе на вялікі экран. Рэжысёр ім вельмі ўдзячны. Бюджэт яго карціны — каля 2 тысяч долараў. Больш не спа-трэбілася, а больш і не было, жартуе Іван. Сюжэт, гаворыць, мільгануў у сне: на СТА хлопцу памылкова аддаюць чужы шыкоўны «Мэрсэдэс».

Вакол гэтага эпізоду і выраслі 50 хвілін фільма «Фартуна». 

Старшыня міжнароднага журы нацыянальнага конкурсу мастацтвазнаўца Ігар Аўдзееў гаворыць: вельмі хацелася б, каб калі не ў цэлым, то хаця б у асобных праявах наша кіно складала на конкурсе годную канкурэнцыю замежным фільмам удзельнікаў. Магчыма, першыя пробліскі, парасткі такога кінематографа з’яўляюцца ўжо цяпер? Убачыць бы іх і не прагледзець.

А ў час сеанса гледачы ўжо зараз апладзіравалі  карціне «Адной крыві» — усяго 15-хвіліннай гісторыі пра сутычку двух родных братоў, у кожнага з якіх свае погляды на жыццё і свая праўда. Гаварылі пасля сеанса: добра, але мала. Фільм зняў выпускнік нашай Акадэміі мастац-тваў, які цяпер вучыцца кінарэжысуры ў Маскве, Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў. Сёлета ў Аўстрыі на МКФ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы LET’S CEE гэтая яго стужка была прызнаная лепшым кароткаметражным фільмам, зараз ён павёз яе ў Румынію, ідуць перамовы аб выхадзе на амерыканскі рынак.

А ў Мінску пра такія фільмы і іх аўтараў ці многія чулі?

svirko@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter