Выстава спажывецкіх тавараў Мінскай вобласці пройдзе ў сталічным Палацы спорту 9 кастрычніка.
Мяркуецца, што там будзе прадстаўлена прадукцыя каля 100 прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна краіны, якія выпускаюць нехарчовыя спажывецкія тавары.
— Запрашаем увесь гандаль рэспублікі, сецявікоў, замежныя прадстаўніцтвы паглядзець, якую прадукцыю выпускае прамысловасць Мінскай вобласці. Мы імкнёмся, каб дэвіз «Купляйце беларускае!» сапраўды ўкараняўся ў жыццё, — адзначыла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Абляк.
Такога маштабу выстава ладзіцца ўпершыню. Арганізатары спадзяюцца, што там будуць завязаны новыя кантакты і нават заключаны канкрэтныя дагаворы.