«Мінеральнае дасье»

У лабараторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкі Купалы навучыліся вызначаць хваробы, даследуючы валасы.
У лабараторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкі Купалы навучыліся вызначаць хваробы, даследуючы валасы.

У фізіка-хімічнай лабараторыі ВНУ гэта робяць з дапамогай мабільнай лазернай сістэмы рэнтгена-флуарэсцэнтным спосабам. Для гэтага выкарыстоўваюць невялікі кампактны спектрометр i камп’ютар з праграмным забеспячэннем. Ужо праз 15—30 хвілін па пробе валасоў можна даведацца, якія хімічныя рэчывы і ў якой колькасці ўтрымліваюцца ў арганізме чалавека. Даныя заносяцца ў камп’ютар, і праграма выдае ўвесь пералік разам з табліцай нормы.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter