Міндаў — iмя славянскае

Свет  убачыла  выданне,  якое  робіць  шмат  адкрыццяў  перыяду  ВКЛ  

Свет  убачыла  выданне,  якое  робіць  шмат  адкрыццяў  перыяду  ВКЛ

 

Значная падзея ў кнігавыдавецтве і гісторыі нашай краіны. У свет выйшла кніга Міндаў, кароль Літовіі, у дакументах і сведчаннях”, складальнікам і перакладчыкам якой зяўляецца філолаг Алесь Жлутка.

 

Міндаў асоба для беларусаў знаёмая. Звесткі пра першага валадара Вялікага княства Літоўскага ёсць нават у школьных падручніках. Але яго дзейнасць да канца яшчэ не вывучана. Алесь Жлутка ўзяўся за складаную працу. Але, як ён прызнаўся, пасля таго як пабываў у Ватыканскім таемным архіве, проста захварэў Міндавам. Да 750-годдзя яго каранацыі вырашыў надрукаваць невялікую брашуру. З такой прапановай і звярнуўся ў выдавецтва Тэхналогія”. Да свята зрабіць кнігу не паспелі. Аднак Алесь Жлутка не расстройваецца, наадварот. За два гады ён назбіраў шмат матэрыялу, з якога атрымалася кніга ў 235 старонак.

 

Тэксты друкуюцца з арыгіналаў або ўзнаўляюцца на падставе больш дакладных копій з даданнем розначытанняў. Першая яе частка дакументы, сабраныя ў ар-

 

хівах Рыгі, Берліна і Ватыкана. Другая і трэцяя сведчанні людзей, якія ведалі Міндава. Апошняя каментарый. Па меркаваннi прафесара, доктара гістарычных навук Георгія Галенчанкі, кніга выклікае нямала спрэчак сярод навукоўцаў. Па-першае, у ёй шмат невядомых дакументаў, па-другое адмысловы каментарый.

 

На думку галоўнага рэдактара выдавецтва ТэхналогіяЗміцера Санько, дакументы, знойдзеныя Жлуткам, пацвярджаюць шмат момантаў, якія да гэтага часу былі толькі меркаваннямі. Адзін з якіх каранацыя Міндава адбывалася ў межах сённяшняй тэрыторыі Беларусі. Цікава таксама, што імя Міндава і яго сыноў славянскага паходжання. Па словах складальніка, гэта кніга не апошняя кропка ў даследаванні лацінамоўнай спадчыны. Яго работа  толькі кропля з таго, што можна зрабіць у вывучэнні гісторыі нашай краіны па архівах, якія знаходзяцца ў розных краінах Еўропы. Зазірнуўшы туды, можна напісаць яшчэ не адну падобную кнігу.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter