Мініяцюры ад Міхася МАЗУРЭНКІ

Дабро заўсёды зло перамагае.

Але ж уцяміць я не змог:

Выходзіць, так яно бывае,

Што добры той, хто перамог?..

* * *

— Якою карай за грахі

Гасподзь Адама пакараў?

— Прысуд гасподні быў такі:

Яму як кару Еву даў.

* * *

Глядзяць мужчыны

й прыкмячаюць —

Жанчыны розныя такія.

Яны і поўныя бываюць,

Бываюць, праўда, і пустыя.

* * *

— Сынок, ты грушу тую з’еў?

— Я на яе і не глядзеў!

— А мо, яшчэ адну з’ясі?

— Канечне, з’ем, калі дасі!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter