Міма касы

Работнік аднаго з банкаў Магілёва прысвоіў сабе звыш $ 660 млн

Работнік аднаго з банкаў Магілёва прысвоіў сабе звыш 660 мільёнаў казённых рублёў.

— У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусi па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Як высветлілася, больш за 660 мільёнаў беларускіх рублёў касір-кантралёр прысвоіў пры правядзенні пераліку і фарміраванні пачкаў наяўных грошай. Нячыстага на руку супрацоўніка банка заключылі пад варту. Расследаванне працягваецца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter