Мільён пунсовых руж

У Батанічным садзе Мінска ў суботу пройдзе свята цвіцення руж

Свята цвіцення руж адзначаць у суботу ў Цэнтральным батанічным садзе Мінска. Дата, па словах супрацоўнікаў, абрана не выпадкова: менавіта зараз усе гэтыя кветкі, а іх у калекцыі тут больш за 320 сартоў, распускаюцца.

Для наведвальнікаў арганізуюць шэраг майстар-класаў, дзе раскажуць, як чаранкаваць і высаджваць ружы. Акрамя таго, можна будзе зрабіць экскурсію па ружоўніку і пракансультавацца з садаводамі-навукоўцамі.

Дапоўняць мерапрыемства шоу жывых скульптур і кветкавых капелюшоў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter