Міхайлаўскія адлігі

Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Сабор Архістраціга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бесцялесных. Архангелу Міхаілу моляцца аб пазбаўленні ад хвароб, а таксама аб выратаванні ад розных бед і смутку, на пачатку будаўніцтва новай хаты і пры ўваходзе ў яе.

Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Сабор Архістраціга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бесцялесных. Архангелу Міхаілу моляцца аб пазбаўленні ад хвароб, а таксама аб выратаванні ад розных бед і смутку, на пачатку будаўніцтва новай хаты і пры ўваходзе ў яе.

У народных уяўленнях святы Міхаіл быў пераможцам нячыстай сілы, дракона і ўсяго д’ябальскага, збавіцелем ад розных бед і нашэсцяў. Таму ў дзень яго ўшанавання наладжвалі вялікае і вясёлае святкаванне: “І па вёсках піры, і па хатах госці”.

  • На Беларусі святы Міхаіл вядомы таксама як ахоўнік ад навальніцы. У гэты дзень імкнуліся не працаваць: “Міхайла святкуем, каб гром не біў нас. Не рубаем сякерай, ні нажом, ні красён не тком, штоб не абудзіўся Міхал”.
  • Набліжаўся Піліпаўскі пост (з 28 лістапада), таму святочны дзень на Міхайла называлі апошнім святам года: “Міхайла — усім святкам запіхайла, пасля Міхайла ўжо няма святкаў да Раства”.
  • У гэты дзень асабліва ўшаноўваліся людзі сталага веку: унукі павінны былі абавязкова наведаць сваіх бабуль і дзядуляў.
  • Каб на працягу года спрыяў поспех у ткацтве, ведалі, што да Міхайла трэба было саткаць “першыя” кросны, “другія” — на святога Філіпа, “трэція” — да Мясаеда, “чацвёртыя” — на Вялікі пост.
  • У гэты дзень жывёлу ўрэшце заганялі ў стойла — на зімовы корм.
  • Таксама лічылася, што з Міхайлава дня мядзведзь — гаспадар лесу — кіруецца ў бярлог на зімовы адпачынак.
  • Шматлікія назіранні за надвор’ем у гэты дзень насілі самы супярэчлівы характар. Гэтаму дню прыпісвалі і міхайлаўскія гразі, і міхайлаўскія адлігі, і міхайлаўскія прымаразкі — кожны год па-рознаму. Паўсюдна Міхайлаў дзень лічыцца пэўнай рубежнай датай — паміж восенню і зімой. 
    Кузьма (14 лістапада) закуе, а Міхайла раскуе (будзе адліга).
    Які Міхаіл, такі і Мікола зімовы (19 снежня).
    Калі Міхайла шлях парушыць — не чакай добрага надвор’я да Міколы зімовага.
    Міхайла масты мосціць.
    Калі на Міхайлаў дзень раніца з шэранню — чакай вялікага снегу; з туманамі — будзе адліга.
    Калі Міхайла ў снягу, то і Пасха ў снягу, а як не, дык і не.
  • У пчаляроў былі свае назіранні за надвор’ем: “Калі на Міхайла на сцёках лёд, то будзе ў пчалавода мёд”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter