Лыжы, палкі і санкі

У нядзелю беларусы таксама адзначаць Сусветны дзень снегу

У нядзелю пройдзе Сусветны дзень снегу.

У трэція выхадныя студзеня гэтае свята адначасова адзначаюць у 40 краінах.

— У нас яно адбудзецца ўжо ў трэці раз, — кажа Іна Кляйменычава, выканаўчы дырэктар Беларускага саюза лыжнікаў. — На жаль, пакуль нам не вельмі шанцуе са снегам, таму гарады, асабліва на захадзе краіны, будуць далучацца да свята ў залежнасці ад надвор’я.

У населеных пунктах, якія змогуць падтрымаць акцыю, адбудуцца лыжныя гонкі, гарналыжныя спаборніцтвы. У Мінску вызначаць яшчэ і лепшага сноўбардзіста.

Цяперашні Сусветны дзень снегу прысвечаны Алімпійскім гульням. Жадаючыя змогуць не толькі прабегчы трасу, але і атрымаць бясплатныя ўрокі катання на лыжах або сноўбордзе ад юных спартсменаў нашай краіны.

Дарэчы, у Мінску свята снегу пачнецца ў 12.00 у гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter