Люстэрка мінулага

ЗРАБІЦЬ гэта можна падчас выстаўкі, якая адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

У беларусаў з’явілася магчымасць вывучыць гісторыю касцюмаў нацыянальных меншасцяў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

ЗРАБІЦЬ гэта можна падчас выстаўкі, якая адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Не сакрэт, што гісторыя касцюма са старажытных часоў з’яўляецца люстэркам мінулага чалавецтва. Традыцыі кожнага народа накладваюць адбітак на яго адзенне, правілы нашэння строяў. А на велізарнай тэрыторыі Кітая пражываюць аж 56 (!) народнасцяў. Пераважную большасць складае народнасць хань — каля 90 працэнтаў насельніцтва…

Нацыянальныя гарнітуры народнасцяў,   якія   насяляюць   Кітай, надзвычай разнастайныя, дзякуючы тканінам, багаццю колераў, крою і неверагодным спалучэнням. Тут і вольныя касцюмы паўночных народаў, і вытанчаныя строі паўднёвых нацыянальных меншасцяў. Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 30 кітайскіх строяў, а яшчэ фотаздымкі і лялькі ў нацыянальных касцюмах.

ДАРЭЧЫ

Заўтра Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Гомельскім палацава-паркавым ансамблем запрашаюць на адкрыццё выстаўкі “Паміж небам і зямлёй” (народны іканапіс у традыцыйнай культуры Гомельшчыны). Дадзены выставачны праект — адно з першых мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі”. У 2010 годзе афіцыйны статус першай культурнай сталіцы атрымаў Полацк. Эстафету ў 2011 годзе прыняў Гомель.

Выстаўка ўключае больш за 70 абразоў, якія бытавалі на тэрыторыі Гомельскай і сумежных Бранскай і Чарнігаўскай абласцей.

Вера ГНІЛАЗУБ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter