Людзi на балоце

Колькi  ботаў  было  ў  сярэднестатыстычнага пiнскага  шляхцюка  i  хто  такая  фурдансерка?..

Колькi  ботаў  было  ў  сярэднестатыстычнага пiнскага  шляхцюка  i  хто  такая  фурдансерка?.. 

2 чэрвеня яхта «Газета «Рэспублiка» i канвой суправаджэння без страт i на добрым эмацыянальным уздыме пакiнулi гасцiнны Пiнск. Дзённае заданне – дайсцi па Прыпяцi да апошняга на ёй гiдравузла «Стахава», якi тэрытарыяльна знаходзiцца ўжо ў Столiнскiм раёне. I не толькi дайсцi, а, i гэта найперш, сабраць як мага больш цiкавага матэрыялу i iнфармацыi аб тутэйшым краi. 

Яе, скажу я вам, тут багата, а многiя таямнiцы i вельмi цiкавыя факты нам дапамогуць здабыць начальнiк Пiнскай гаррайiнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы акаляючага асяроддзя Аляксандр Гарошка i супрацоўнiк ландшафтнага заказнiка рэспублiканскага значэння Руслан Падвiцельскi, якiя знаходзяцца на борце яхты. З iх дапамогай мы даведаемся, як лавiць рыбу, седзячы на ганку сваёй хаты, чаму звычайны трыснёг у гэтых мясцiнах лiчыцца самым даўгавечным i экалагiчна чыстым матэрыялам, чаму ў адной з вёсачак буслоў болей, чым людзей, а замежнiкi, якiя тут часцяком бываюць, не хаваюць свайго здзiўлення i захаплення. 

Усе гэтыя i многiя iншыя таямнiцы – у наступным нумары газеты «Рэспублiка»...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter