Тонкі лёд працягвае збіраць ахвяр сярод аматараў зімняй рыбалкі

Людзi гiнуць за ўлоў

Яшчэ не паспела пачацца сапраўдная зіма, як з’явіліся першыя ахвяры тонкага лёду: у Віцебскай вобласці патанулі два рыбакі.


Так, на Яновіцкім возеры патануў мужчына, які быў на дачы ў Сёміна Віцебскага раёна. Калі ён перастаў адказваць на тэлефонныя званкі, жонка і 16-гадовая дачка занепакоіліся і арганізавалі пошукі. На наступны дзень вадалазы знайшлі яго цела за 30 метраў ад берага.

На беразе возера Дабейскае, што ў Шумілінскім раёне, знайшлі матацыкл, а ўчора вадалазы адшукалі і цела яго гаспадара – 66-гадовага жыхара райцэнтра.

— За мінулую зіму ў краіне за-гінулі, праваліўшыся пад лёд, 23 рыбакі, — падлічыў Алег Баразна, вядучы спецыяліст Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах. – А з пачатку 2016 года ахвярамі зімняй рыбалкі сталі больш за трыццаць чалавек.

Тым часам, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, Вiцебскi i Магілёўскі аблвыканкамы прынялi рашэнне аб забароне выхаду на вадаёмы ў час ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 см, а таксама ў перыяд яго актыўнага раставання і разбурэння. Але ніякай адказнасці за парушэнне такой забароны не прадугледжана. Супрацоўнікі Асвода, МНС і МУС могуць праводзіць толькі прафілактычныя мерапрыемствы.

Не так даўно МНС прапаноўвала ўнесці ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях дапаўненне аб забароне выхаду на лёд у перыяд ледаставу або раставання ледзянога покрыва. Ініцыятыва ўвядзення адказнасці за выхад на тонкі лёд была падтрымана і ўнесена ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2016 год. Але высветлілася, што існуюць рознагалоссі паміж МУС і МНС з-за надзялення іх паўнамоцтвамі па прыцягненні рыбакоў-экстрэмалаў да адміністрацыйнай адказнасці. Таму гэты законапраект пакуль што выключылі з плана. 

nevmer@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter