Людзі і марыянеткі

Фестываль у Гродна 11—15 мая наведаюць лялькі з дзевяці краін

На міжнародны фестываль у Гродна прыедуць лялькі з дзевяці краін.

Фестываль «Лялькі над Нёманам» прыме каля 250 удзельнікаў з 20 тэатраў. Конкурсныя спектаклі 11—15 мая пакажуць акцёры з Беларусі, Польшчы, Сербіі, Эстоніі, Літвы, Чэхіі, Балгарыі, Украіны, Расіі.

Як дзіцячыя, так і дарослыя пастаноўкі ацэняць знакамітыя тэатралы з Беларусі і Расіі. Журы назаве лепшых з лепшых, адзначыўшы рэжысёраў, акцёраў, мастакоў-пастаноўшчыкаў і іншых.

Міжнародны фестываль лялечных тэатраў пройдзе ў Гродне ўжо другі раз. У маі мінулага года Гран-пры атрымаў Брэсцкі тэатр лялек. Зараз конкурс бу-дзе праходзіць адразу на чатырох пляцоўках культурнай сталіцы краіны.

— Гледачы змогуць убачыць спектаклі на малой сцэне абласнога драматычнага тэатра, вялікай сцэне тэатра лялек, у камернай зале тэатра лялек і на адкрытай пляцоўцы Старога замка, — расказвае літаратурны рэдактар Гродзенскага абласнога тэатра лялек Ганна Фартальнова. — Ужо цяпер прадаюцца білеты ў касе нашага тэатра. На спектаклі дзецям можна трапіць за 25—50 тысяч рублёў, дарослым — ад 40 да 100 тысяч. На адкрытую пляцоўку Старога замка ўваход будзе вольны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter