Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларуска з Таджыкістана стала адной з пераможцаў штогадовага Усерасійскага конкурсу “Героі Вялікай Перамогі”

Людміла перамагае вершамі

Спачатку Дзільбар Хамідава, маці паэткі Людмілы Запольскай, напісала ў рэдакцыю з горада Бустон (былы Чкалаўск, першынец атампрама СССР) Сагдзійскай вобласці, што яе дачка прайшла ў фіналісткі конкурсу. Пры тым добрым словам згадвала й публікацыю “Людміла, унучка салдата” (ГР, 5.05.2016) — пра складаны лёс ураджэнца Магілёўшчыны (Мсціслаўскі раён, сельсавет Падсолтава) Мікалая Андрэевіча Запольскага. Ён — удзельнік вайны, прайшоў праз палон і штрафбат, вятры таго суровага часу закінулі беларуса ў Таджыкістан. “І па гэты час драма яго жыцця прарастае балючымі, кранальнымі вершамі ў душы ягонай унучкі, артысткі з горада Чкалаўска” — пісалі мы. Той тэкст, па словах маці, падтрымаў паэтку, дапамог паверыць у творчыя сілы. А потым тэкст з “ГР” ды вершы Людмілы надрукаваў і часопіс “Нёман” — у спецвыпуску, прысвечаным Таджыкістану (№8, 2016).

А на пачатку жніўня мы даведаліся: Людміла Запольская стала адной з пераможцаў конкурсу ў намінацыі “Паэзія”. На сайце конкурсу чытаем: “766. Запольская Людміла Аляксандраўна, “Короткая косичка”. Гэта назва верша. Ён лірычны, кранальны ў сваёй простасці, у стылі вершаў знакамітага Эдуарда Асадава (які, аказваецца, быў родам з Туркменістана, з горада Мары). Гэты верш, я і іншыя творы Людмілы, ёсць у інтэрнэце. Піша яна па-руску, часта звяртаецца ў творчасці да тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Віншуем з перамогай, Людміла!

Голас Радзімы № 34 (3538), чацвер, 7 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter