Персональная выставка фотохудожника Анатолия Дрибаса открылась в Минске

Любы горад, любая краіна

Пастаянныя чытачы «Народнай газеты» добра ведаюць гэтага майстра — яго цудоўныя фотаздымкі неаднаразова з’яўляліся на старонках нашага выдання. Ахвотна друкуюць іх і іншыя газеты і часопісы. Работы Анатоля ­Дрыбаса ўпрыгожылі дзясяткі фотаальбомаў і кніг, прысвечаных духоўным святыням і помнікам культуры Беларусі, разнастайнасці і сіле нашай зямлі, непаўторнай роднай прыродзе.


Анатоль Дрыбас прафесійна займаецца фатаграфіяй з 1981 года і ўжо шмат часу працуе ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Член фотаклуба ­«Мінск» і Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. На Нацыянальным конкурсе «Мастац­тва кнігі» ў 2014 годзе ён быў прызнаны леп­шым кніжным фотамастаком Беларусі. А ў жніўні гэтага года Анатоль Дрыбас прымаў віншаванні з нагоды свайго 70-годдзя. Да юбілею прымеркавана і яго выстава «Краіна любая мая», дарэчы, 27-я па ліку. Зараз яе можна ўбачыць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. А яшчэ гэта падару­нак да Дня Мінска, горада, які займае асаблі­вае месца ў творчасці Анатоля Дрыбаса. За апошнія некалькі гадоў майстар стварыў шэсць фотаальбомаў, прысвечаных беларускай сталіцы. І кожны кадр — гэта ўжо гі­сто­рыя, бо час пастаянна мяняе аблічча горада.

   

У экспазіцыю ўключана больш за 140 работ, і гэта толькі невялікая частка з фотаскарбонкі мастака. Акрамя «партрэтаў» Мінска, на выставе можна ўбачыць і велічныя панарамныя краявіды, і тонка прыкмечаныя дэталі дзікай прыроды — Анатоль Дрыбас з вялікай любоўю апявае прыгажосць беларускага краю. І гэта любоў абавязкова перадаецца кожнаму гледачу. Але ж паспяшайцеся — выстава «Краіна любая мая» будзе працаваць па 15 верасня.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter