Любча — ад слова «любіць»

Праца па рэстаўрацыі Любчанскага замка працягваецца

У маленькім мястэчку з вялікай гісторыяй нарадзілася каханне Міндоўга да Марты — яго будучай жонкі і першай каралевы ў гісторыі Вялікага княства Лі­тоўскага.

Праца па рэстаўрацыі Любчанскага замка працягваецца. Ініцыятар і арганізатар такой добрай справы — ураджэнец гэтага мястэчка, сябар Беларускага фонду культуры Іван Антонавіч Пячынскі, пенсіянер, палкоўнік у адстаўцы.

Канешне, адных уласных зберажэнняў і нават дапамогi фундатараў для такога маштабнага праекта недастаткова. Таму Іван Антонавіч вырашыў заснаваць спецыяльны фонд пад назвай «Любчанскі замак». Нават у Інтэрнэце размясціў сайт на чатырох мовах. Яго асноўная мэта — знайсці нашчадкаў князёў Радзівілаў, якія некалі валодалі мястэчкам Любча.

Тэма, канешне, выклікала немалую цікавасць, рэзананс і прынесла пэўны плён.

Нядаўна ў Любчанскім замку з задавальненнем гасцявала дачка апошняга нясвіжскага ардынатара — Альжбета Радзівіл. Яна падаравала для экспазіцыі будучага музея ў замку некаторыя копіі партрэтаў Радзівілаў і копію генеалагічнага дрэва роду.

Работы па рэстаўрацыі шмат. Акрамя валанцёрскіх студэнцкіх груп з ВНУ Беларусі, да нас прыязджаюць замежныя валанцёры з Польшчы, Вялікабрытаніі і Чэхіі. Любчанскі помнік гістарычнай даўніны паступова адраджаецца. А мястэчка Любча, якое знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе бацькі-Нёмана, аблюбавалі турысты-байдарачнікі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter