Любіць па-беларуску.

Ніякіх “зайкаў”! Беларусы спакон вякоў называлі сваіх каханых “ласачкамі”, “зоранькамі”, “бярозкамі” і “анёламі”.Людміла МІНКЕВІЧ, “НГ” за 12.02.2011 г.

Ніякіх “зайкаў”! Беларусы спакон вякоў называлі сваіх каханых “ласачкамі”, “зоранькамі”, “бярозкамі” і “анёламі”.
Людміла МІНКЕВІЧ, “НГ” за 12.02.2011 г.

Валянцін:
— Думаю, чытачам цікава было зрабіць экскурс у мінулае і даведацца, якімі цёплымі і кранальнымі словамі называлі адзін аднаго нашы закаханыя продкі. Мне найбольш падабаецца зварот “ясачка”. Столькі ў ім пяшчоты!  Сваю каханую жанчыну так і называю, бо карыстаюся беларускай мовай у паўсядзённым жыцці і для мяне так звяртацца да блізкага чалавека цалкам натуральна. Я і сябра зацікавіў матчынай мовай.  Як? Заінтрыгаваў невядомымі яму словамі. Заходжу неяк на кухню і голасам Высоцкага гучна вымаўляю: “А зараз гарбаты! Я сказаў, гарбаты”. Так і зачапіў, і цяпер ён няблага размаўляе па-беларуску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter